27 сакавіка журы вызначыла доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройца. Кароткі спіс будзе вызначаны ў сярэдзіне мая. Да яго абвяшчэння ў кнігарні "ЛогвінаЎ" пройдуць прэзентацыі ўсіх кніг з доўгага спісу, паведамляе прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра.
У спіс ўвайшлі наступныя аўтары і кнігі:
Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. - Мінск: "Каўчэг", 2013.
Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. - Мінск: "Логвінаў", 2013.
Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. - Мінск: "Звязда", 2013.
Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. - Мінск: "Мастацкая літаратура", 2013.
Адам Глобус. Казкі для дарослых. - Мінск: "Логвінаў", 2013.
Сяргей Дубавец. Errata. - Мінск: "Логвінаў", 2013.
Артур Клінаў. Шклатара. - Мінск: "Логвінаў", 2013.
Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. - Мінск: "Кнігазбор", 2013.
Вінцэсь Мудроў. Багун. - Полацк: "Полацкае ляда", 2013.
Кацярына Оаро. Сарочае радыё. - Мінск: "Кнігазбор", 2013.
Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. - Мінск: "Мастацкая літаратура", 2013.
Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. - Мінск: "Логвінаў", 2013.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку - Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку - Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы - Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.