Серж Бандарчук адкрыў у Мінску прыватны цырк з беларускай назвай. 21.by

Серж Бандарчук адкрыў у Мінску прыватны цырк з беларускай назвай

24.04.2014 07:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Летась маці Сержа і дырэктар "Белдзяржцырка" Таццяна Бандарчук была зволеная з пасады праз карупцыйны скандал. Серж таксама пакінуў дзяржаўны цырк і стварыў свой атракцыён з беларускай назвай "Дзіва". Цяпер цырк месціцца на тэрыторыі парку "Дрымлэнд" ля скрыжавання вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў - зусім побач з Драздамі.

"У нас будзе міжнародная праграма з трынаццаці нумароў. Гледачы змогуць пабачыць італьянскага заклінальніка змеяў Бруна Мэджыалара. Ён, дарэчы, прэзентуе і шоу павукоў-мясаедаў. Я, хоць і працую ў цырку столькі гадоў, ніколі не бачыў нічога падобнага.

Таксама ў нас будзе выступаць сям'я Герэра з Іспаніі: клоўн Марка і яго дзеці Мішэль і Жаклін. Разам яны будуць паказваць акрабатычныя нумары. Трыа Шаўчэнкаў з Беларусі будзе працаваць у вельмі складаным і небяспечным жанры "руская палка". Яшчэ адна фішка нашага цырка - кубінскі балет. Я буду працаваць з поні.

Аднак гваздом праграмы стане атракцыён з трыма сланамі братоў Гертнераў з Германіі",
- расказаў Бандарчук.

Серж кажа, што былі і праблемы: "Трэба столькі ўсяго ўзгадніць, зрабіць рэгістрацыю для замежных артыстаў… Вось, напрыклад, кубінкі гавораць толькі па-іспанску - трэба вырашаць пытанне камунікацыі. Аднак мы змагаемся. Мы ж беларусы, мы ўсё можам".

Цырк дасць свой першы выступ 7 мая. Да 16 чэрвеня "Дзіва" можна наведаць у Мінску. Пасля гэтага ён будзе гастраляваць па рэгіёнах: у Магілёве, Оршы, Наваполацку, Гродне, Брэсце. Квіткі на прадстаўленне каштуюць ад 80 да 210 тысяч.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер цырк месціцца на тэрыторыі парку "Дрымлэнд" ля скрыжавання вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў - зусім побач з Драздамі.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика