Здраўнёўскія пакутнікі: якія выпрабаванні перажыла пры Саветах сям'я Іллі Рэпіна. 21.by

Здраўнёўскія пакутнікі: якія выпрабаванні перажыла пры Саветах сям'я Іллі Рэпіна

24.04.2014 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нарэшце, праз 7 месяцаў пасля ліста Н.І. Троцкай, 30 лістапада 1923 г. член Храпавіцкага валвыканкама С.І. Івашняў выехаў у Здраўнёва для ажыццяўлення абследавання. Складзены акт з'яўляецца важным дакументам для правядзення рэканструкцыі забудовы сядзібы, у якім, што асабліва каштоўна, акрамя звестак пра характар і стан пабудоў, пазначаюцца іх памеры.

11 снежня акт разам з суправаджальным лістом Храпавіцкага валвыканкама пачаў узыходжанне па бюракратычнай лесвіцы. Забаўна, што ў суправаджальных пісьмах захоўвалася фраза - "ліставанне з нагоды абследавання сямейнага і маёмаснага становішча прафесара жывапісу Рэпіна". І толькі ў апошнім лісце арганізацыйнага аддзела УЦВК у аддзел навукі Наркамаса ад 17 студзеня 1924 г. у машынапіс ад рукі была ўнесена праўка "<…> становішча сям'і прафесара жывапісу Рэпіна". Зрэшты, і такая фармулёўка не ўносіла поўнай яснасці, пра якую сям'ю ідзе гаворка.

Матэрыялы абследавання былі адасланы ў аддзел музеяў "па прыналежнасці", і, як можна зрабіць выснову з далейшага развіцця падзей, ніякіх мер па рамонту пабудоў сядзібы прадпрынята не было. Сям'і Т.І. Рэпінай-Язевай удалося ў рэшце рэшт вырашыць толькі зямельнае пытанне, а новы дом для сябе будаваць уласнымі сіламі.

Наперадзе сям'ю Рэпіных-Дыяканавых чакалі некалькі адносна спакойных гадоў, якія прайшлі ў турботах па гаспадарцы і клопатах з дзецьмі, са сваімі маленькімі сямейнымі радасцямі. Але ў 1929 г. пачалася новая хваля рэпрэсій у адносінах да "былых", і толькі дзякуючы заступніцтву А.В. Луначарскага ўдалося ўнікнуць здавалася непазбежнага раскулачвання і высялення.

У рэшце рэшт родныя мастака ў ліпені 1930 г. пакінулі Здраўнёва і выехалі ў Фінляндыю. Да моманту ад'езду галоўны дом сядзібы прыйшоў у такі варты жалю стан, што яго давялося прадаць на дровы.

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі "Пенаты" аказаліся адарванымі ад Расіі. Рэпін міжволі становіцца эмігрантам. У 1918 г. у Здраўнёва...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика