Экстрэмальныя забавы з тараканамі чакаюць гасцей на балі ў Гальшанах. 21.by

Экстрэмальныя забавы з тараканамі чакаюць гасцей на балі ў Гальшанах

11.05.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Летась на балі ў Гальшанах сабралася 5 тысяч чалавек. Фота zoonovosti.by.

Юбілейны пяты фестываль “Гальшанскі замак” у Гальшанах абяцае ўдзельнікам шмат сюрпрызаў: мюзікл “Баль у Соф’і Гальшанскай” проста пад сценамі замка, забегі мадагаскарскіх тараканаў і іншае.

Адбудзецца падзея ў суботу, 24 мая. Пляцоўкай для фестывалю стануць сцены Гальшанскага замка.

Летась на мерапрыемства прыехалі пяць тысяч ахвотных акунуцца ў гісторыю. Колькі будзе сёлета, застаецца толькі здагадвацца, але ўжо цяпер вельмі шмат званкоў ад жыхароў сталіцы, распавяла начальніца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Галіна Балінская.

Людзі гатовыя ехаць, каб пабачыць першы нацыянальны беларускі мюзікл “Баль у Соф’і Гальшанскай” па Уладзіміру Кандрусевічу наўпрост пад сценамі замка.

Арганізатары фестывалю запрасілі паказаць пастаноўку трупу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.  

Што ў праграме

Конна-гістарычны клуб “Залатая шпора” у тэатралізаваным шоу пакажа чатыры эпохі беларускай кавалерыі. Гэта Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая і 1812 год.

Турнір лучнікаў, рыцарскія баі, майстар-клас па фехтаванні, па нарыхтоўцы кованых вырабаў чакаюць гасцей Гальшанаў.

Сярод незвычайных і новых забаў на фестывалі – забегі мадагаскарскіх шыпячых тараканаў. Арганізоўвае іх экстрым-тэатр “Берсерк”. Нават можна будзе рабіць стаўкі.

Акрамя гэтага, будзе магчымасць навучыцца сярэднявечным танцам і атрымаць майстар-класы па розных відах народнай творчасці.

Без старадаўняй музыкі госці фестывалю таксама не застануцца. Пройдзе канцэрт з удзелам калектываў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Сярод запрошаных калектываў – фальклорны ансамбль “Баламуты”, капэла беларускіх народных духавых інструментаў і гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”.

Будуць працаваць горад майстроў, дзіцячыя пляцоўкі.

Запланаванае і вогненнае шоу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілейны пяты фестываль “Гальшанскі замак” у Гальшанах абяцае ўдзельнікам шмат сюрпрызаў: мюзікл “Баль у Соф’і Гальшанскай” проста пад сценамі замка, забегі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика