Адмысловых майстроў залатыя рукі
17.05.2014
—
Новости Культуры
|
Фестываль народнай творчасці пройдзе 24—25 мая ў Мінску. Фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет» традыцыйна адбудзецца ў Лошыцкім парку. На ўжо шостае па ліку свята мастацкай культуры збяруцца каля 400 майстроў. — Штогод заяўкі на ўдзел падаюць амаль 50 рамеснікаў з кожнай вобласці краіны, — расказвае старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута. — Усе яны прафесійныя рамеснікі, хоць многія з іх займаюць зусім іншыя пасады: медработнікі, педагогі, бухгалтары... Майстры прывязуць свае лепшыя працы, а таксама на месцы будуць ствараць шэдэўры ганчарнай і кавальскай справы, вышыўкі, бісера-пляцення, роспісу, разбярства і г.д. Адкрыецца фестываль у суботу ў 13.00. У гэты дзень для гледачоў арганізуюць забаўляльную праграму, канцэрт і конкурсы народных умельцаў, вынікі якіх падвядуць у 18.00. Другі дзень кірмашу запомні-цца гледачам майстар-класамі ўдзельнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль народнай творчасці пройдзе 24—25 мая ў Мінску |
|