На «Рубон»!
17.05.2014
—
Новости Культуры
|
На тры дні Полацк, дзе праходзіць фэст сярэдневяковай культуры «Рубон», стаў сталіцай рыцарскага майстэрства. Учора тут адбылося ўрачыстае адкрыццё фэсту, у якім удзельнічаюць заўзятыя аматары гісторыі з розных краін. Сёння тут адбудуцца прадстаўленне клубаў, турніры эпохі развітога сярэдневякоўя, а таксама тэатралізаваны конны турнір, масавыя рыцарскія спаборніцтвы. Жыхары і госці старажытнага горада змогуць пазнаёміцца не толькі з воінскімі звычаямі продкаў, спрытнымі дзеяннямі лучнікаў, крыху жудаснай экспазіцыяй «Прылады катаванняў», але і ўзяць у сапраўдных майстроў сваёй справы ўрокі рамёстваў і танцаў, паспытаць незвычайныя кулінарныя прысмакі. Самым відовішчным абяцае быць тэатралізаваны «Штурм замка ў эпоху ранняга сярэдневякоўя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 3 дні Полацк ператварыўся ў сталіцу рыцарскага майстэрства |
|