У Стойлы – ўсе шляхі. 21.by

У Стойлы – ўсе шляхі

20.05.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праходзіць свята ў рамках праекта «Вясковы рэнесанс» — рэалізуецца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама пры падтрымцы беларускага прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў. Мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да маланаселеных вёсак, якія ў нашы дні захоўваюць сваю самабытнасць.

Адзінаму жыхару вёскі Стойлы, вядомаму разьбяру па дрэве Мікалаю Тарасюку, нядаўна споўнілася 82 гады. Каля свайго дома ён усталяваў паклонны крыж, выраблены спецыяльна да свята. Госці змогуць ацаніць таксама работы майстроў Уладзіміра Чыквіна і Вячаслава Дарацько з Кобрынскага раёна. Яркія музычныя нумары рыхтуюць ансамблі «Рада» і «Старое сяло» з Мінска, «Хмелеўскія валацугі» з Жабінкаўскага раёна, «Жэмэрва» з Польшчы і іншыя калектывы.

Аляксандр КУРЭЦ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праходзіць свята ў рамках праекта «Вясковы рэнесанс» — рэалізуецца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика