Збудаванне помнікаў за народныя грошы - даўняя і добрая традыцыя беларусаў. Ініцыятыўная група звяртаецца да жыхароў Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, грамадзян іншых краін з просьбай прыняць удзел у гэтай дабрачыннай акцыі. Нават нязначныя, на першы погляд, сумы, ахвяраваныя кожным з нас, дапамогуць сабраць неабходныя сродкі для стварэння помніка Васілю Быкаву.
Індывідуальныя і калектыўныя ахвяраванні неабходна пералічваць на спецыяльны рахунак:
№ 3015095280016, МФО 150801635 у філіяле №200 ОАО "АСБ "Беларусбанк", г.Віцебск, у любым аддзяленні гэтага банка з пазнакай "На помнік Быкаву".