Вілейка. Сёння запрацуе кінатэатр “Мір” – пакуль толькі малая зала
21.05.2014
—
Новости Культуры
|
![]() Кінатэатр "Мір". Фота Алеся Высоцкага Сёння, 21 мая, у кінатэатры “Мір” пасля рамонту пачнуць паказваць кіно – пакуль толькі ў зале павышанай камфортнасці.Яна разлічаная на 30 гледачоў, аснашчаная лічбавым абсталяваннем. – Па выхадных будуць тры сеансы:у 15 гадзін(дзіцячы) і два вячэрніх – у 18 і 21 гадзіну. Па будных днях – два вячэрнія сеансы, – паведаміла начальнік аддзела кінавідэаабслугоўвання насельніцтва Вілейскага раёна Мінаблкінавідэапракату Святлана Мацецкая. – А ў час летніх канікул для дзяцей, якія адпачываюць у летніках, арганізуем дадатковыя сеансы. Рэпертуар у нас будзе такі, як і ў Маладзечне. Кошты на білеты будуць мяняцца ў залежнасці ад фільма. На бліжэйшыя час білет на дзіцячы сеанс абыдзецца ў 15 тысяч рублёў, на вячэрні – 35 тысяч. Гатовая для прыёму гледачоў і вялікая зала кінатэатра. Аднак лічбавае абсталяванне для яго яшчэ праходзіць сертыфікацыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 21 мая, у кінатэатры “Мір” пасля рамонту пачнуць паказваць кіно – пакуль толькі ў зале павышанай камфортнасці. |
|