Ганцаўчанка напісала верш і выйграла паездку ў Швецыю. 21.by

Ганцаўчанка напісала верш і выйграла паездку ў Швецыю

03.06.2014 12:15 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўную ўзнагароду - паездку ў Швецыю - выйграла вучаніца СШ №3 г. Ганцавічы Яўгенія Пракапчук. Яе верш "Ціха зёлкамі…" ў рамках конкура шведскай і беларускай літаратуры, фінал якога праходзіў 21-22 мая ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага, журы прызнала лепшым сярод больш за сотню твораў аўтараў юнацкай паэзіі, піша Ганцавіцкі Час.

Для ўдзелу ў фінале конкурса юнацкай паэзіі было адабрана 9 са 138 удзельнікаў ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з розных рэгіёнаў Брэстчыны. Па выніках вызначыліся пераможцы. Другое месца падзялілі Вольга Касцючык, вучаніца Антопальскай сярэдняй школы Драгічынскага раёна (верш "Пасланне") і Вольга Цепун, вучаніца гімназіі №3 г. Пінска (верш "Рождественский ноктюрн"). Трэцяе месца занялі Анастасія Булыга, студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання (верш "Васількі") і Глеб Дубінін, вучань сярэдняй школы в. Малоткавічы Пінскага раёна (верш "Кветкі"). Усе фіналісты атрымалі дыпломы і прызы, а пераможцы - яшчэ і турыстычныя наборы.

Нягледзячы на тое, што судзейская камісія паставілася да пачаткоўцаў-паэтаў даволі лаяльна (у асноўным выстаўляліся найвышэйшыя ацэнкі-адзнакі), юныя паэты прыкметна хваляваліся. І гэта не дзіўна: выніковы бал падлічваўся непасрэдна пасля чытання твора перад усёй глядацкай аўдыторыяй.

Усе прысутныя разумелі хваляванне канкурсантаў і іх імкненне да перамогі, усяляк іх падтрымлівалі. Усе разумелі: пераможцу чакае паездка за мяжу.

Чыталіся творы як на роднай, так і на рускай мове, з музычным суправаджэннем і без яго. Адна з удзельніц у якасці падарунка замежным гасцям (па-за рамкамі конкурсу) нават праспявала песню. Тэматыка твораў была розная: філасофскае разважанне, патрыятычнасць, расказ пра сваё, сакраментальнае, любоў да Радзімы…

Перад узнагароджваннем пераможцы вядучыя наладзілі яшчэ адно выпрабаванне: патрэбна было адказаць на некалькі пытанняў "на засыпку". Дзяўчыне спатрэбілася назваць сталіцу Швецыі, любога шведскага аўтара і музычную шведскую групу. Яўгенія Пракапчук з гэтым дастойна справілася, прыемна ўразіўшы сваіх экзаменатараў. Шведы адрэагавалі захопленымі рэплікамі, сутнасць якіх прысутныя зразумелі без перакладчыка. І, не чакаючы, бурна апладыравалі нашай Яўгеніі.

Адзін з членаў журы, рэдактар газеты "Брэсцкі кур'ер" Мікалай Аляксандраў прапанаваў усім юным паэтам з рэгіёнаў Брэстчыны дасылаць свае творы да яго ў рэдакцыю. Па словах галоўнага рэдактара, лепшыя творы будуць перыядычна публікавацца на старонках выдання і яго інтэрнэт-версіі газеты.

У двухдзённай праграме шведскія і беларускія паэты і пісьменнікі сустрэліся з аматарамі літаратуры. Аб Скандынавіі ў цэлым і шведскай літаратуры ў прыватнасці распавялі вядомыя шведскія паэткі Сісэль Альмгрэн і Аніта Якабсан. Сучасную беларускую літаратуру прадставіла брэстчанка Наталля (Наталка) Бабіна. Свае вершы таксама прачыталі брэсцкія паэты Мікалай Аляксандраў, Ярына Дашына і Алесь Паплаўскі. Прайшла сустрэча са знакамітым шведскім фатографам Марыяй Сёдэрберг.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для ўдзелу ў фінале конкурса юнацкай паэзіі было адабрана 9 са 138 удзельнікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика