Жыццё як прыклад духоўнага служэння
05.06.2014
—
Новости Культуры
|
РОДАМ з заможнай княжацкай сям’і, яна з юнацтва адмові- лася ад дастатку і гонару, прысвяціў- шы сябе духоўна- му служэнню. Па благаславенні Еўфрасінні пабудавана Спаса-Прэабражэнская царква, заснаваны Спаса-Еўфрасін- неўскі манастыр, ювелірам Лазарам Богшай створаны крыж.
У многім дзякуючы ёй сёння наша краіна з’яўляецца цэнтрам права- слаўнай культуры. Пакланіцца хрысціянскім святыням сюды едуць паломнікі з усяго свету. У дзень памяці Еўфрасінні Полацкай у храмах будуць адслужаны святочныя літургіі, а па вуліцах старажытнага Полацка ўпершыню пройдзе некалькі крыжовых хадоў, якія потым злучацца ў адзін: ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Гэтымі ўрачыстасцямі заканчваецца двухтыднёвая, багата насычаная рознымі мерапрыемствамі праграма «На зямлі Еўфрасінні, Рагнеды, Скарыны», прысвечаная 1152-й гадавіне Полацка. У ёй былі і фэст сярэднявечнай культуры, і шэсце па вуліцах горада працоўных калектываў, і гала-канцэрт «Полацкі зоркапад», і міжнародны літаратурны форум «Славянская ліра», і шмат іншага. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота Ларысы МАЛАШЭНІ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РОДАМ з заможнай княжацкай сям’і, яна з юнацтва адмові- лася ад дастатку і гонару, прысвяціў- шы сябе духоўна- му служэнню. Па благаславенні Еўфрасінні пабудавана...
|
|