Мы ўсе разам ляцім да зор. 21.by

Мы ўсе разам ляцім да зор

13.06.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ліст даслаў чытач Пётр Макарэвіч з Ліды. Прынамсі, ён дзякуе рэдакцыі за ўвагу да роднай мовы і адначасова ўносіць, на наш погляд, слушную прапанову. Маўляў, можна крышачку змяніць фармат рубрыкі «Родная мова» і даваць у ёй не толькі пераклады вершаў з беларускай мовы на рускую і наадварот, але і друкаваць таксама творы цалкам на мове, ужо без перакладаў. На яго думку, праца перакладчыка вельмі карпатлівая, патрабуе шмат намаганняў аўтараў, не заўсёды ўдалым атрымоўваецца канчатковы вынік. Як ён лічыць, чытачам цікава было б азнаёміцца з творамі беларускіх класікаў, як вядомых са школьнай парты, так і не вельмі. Тут можна размяшчаць і вершы сучасных аўтараў. Цяперашні век вельмі імклівы, і асабліва нестае часу, каб азнаёміцца з навінкамі паэзіі ці нагадаць даўно забытае старое.

Што ж, прапанова прымаецца. І пачнём з творчасці Максіма Багдановіча. Гэтага верша дакладна няма ў школьнай праграме:

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ноч

I сказаць:

«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя зоркі Геркулеса?

Да іх ляціць наша сонца,

I нясецца за сонцам зямля.

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?»

А цяпер, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў:

Свідравіна — скважина

Сядзіба — усадьба

Уцёкі — побег

Човен — челн

Нагавіцы — штаны

Каменьчык — камушек

Падпражыць — поджарить

Атлусцеласць — ожирелость

Дзівосна — чудесно.

На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагавіцы по-русски — штаны, а падпражыць — поджарить
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика