Жырафа спужалася прывідаў
19.06.2014
—
Новости Культуры
|
У Музеі гісторыі Гомеля адкрылася ўнікальная мастацкая выстава «АртЛада». Аўтар 37 выстаўленых на ёй малюнкаў, выкананых фарбамі і алоўкамі, — трохгадовая Лада ШЧОГАЛЕВА з Рэчыцы. Ужо па іх назвах можна меркаваць пра вялікі і не зусім звычайны ўнутраны свет выхаванкі дзіцячага садка. «Лялькі, якія ляцяць у космас», «Жырафа спужалася прывідаў», «Пірат, робат і кракадзіл гуляюць у карты»… Адпаведным тэматыцы сюжэтаў юнай аўтаркі арганізатары зрабілі і антураж выставы. Танцы, шоу вялікіх мыльных бурбалак, эквілібры клоўнаў і мімаў. Нягледзячы на наіўнае ўспрыманне навакольнага свету, Лада лічыць сябе дастаткова самастойнай. І не любіць, калі нехта робіць скідку на яе ўзрост. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Музеі гісторыі Гомеля адкрылася ўнікальная мастацкая выстава |
|