У Рудабельскім краі ўжо Купалле
21.06.2014
—
Новости Культуры
|
ВЫКАНАЎЦЫ і госці прыехалі сюды з усіх рэгіёнаў краіны не толькі для таго, каб прадэманстраваць свае творчыя дасягненні, прыняць удзел у конкурсных спаборніцтвах і правесці майстар-класы, але і паказаць сваю любоў да спадчыны народа. Старшыня Акцябрскага райвыканкама Генадзь СІМАНОВІЧ падкрэслівае, што славутая рудабельская зямля невыпадкова стала месцам правядзення ўнікальнага свята:
— Менавіта тут, у нашым сціплым палескім краі, спалучаюцца і светлая маладосць, і рамантычнае юнацтва, і мудрая сталасць. Моладзь павінна пранесці праз сваё жыццё духоўную спадчыну продкаў і як вялікую каштоўнасць перадаць яе нашчадкам. Усё тут захапляльнае: конкурс танцавальных пар (выканаўцаў народных танцаў), шосты рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў, кірмаш народных умельцаў, канцэрты-прэзентацыі мастацкіх праграм, выступленні расійскіх фальклорных калектываў і сольныя канцэрты. А сёння ў праграме — адно з самых загадкавых народных святаў — Купалле з традыцыйным шэсцем, карагодам і пляценнем вяночкаў. На працягу чатырох дзён у гарадскім пасёлку Акцябрскі пануе атмасфера свята, гасціннасці і добразычлівасці. Гаспадары паказваюць, як яны ўмеюць спявать, танцаваць і весяліцца. А госці жадаюць, каб гэтае свята цягнулася як мага даўжэй. Тыя, хто пабываў на «Берагіні» хоць аднойчы, вяртаюцца сюды зноў і зноў. Завершыцца свята ў Рудабельскім краі заўтра ўзнагароджаннем і канцэртам пераможцаў. Наталля ВАКУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВЫКАНАЎЦЫ і госці прыехалі сюды з усіх рэгіёнаў краіны не толькі для таго, каб прадэманстраваць свае творчыя дасягненні, прыняць удзел у конкурсных спаборніцтвах...
|
|