Трацілавая пуга перамогі
26.06.2014
—
Новости Культуры
|
Гэты верш народнага песняра Беларусі Аркадзя Куляшова многім вядомы яшчэ са школьнай пары. Патрыятычны запал, якім пранізаны твор, зноўку і зноўку вяртае нас да тых далёкіх трывожных дзён і служыць жывым напамінкам аб тым, што забывацца пра тыя вогненныя гады нельга ні пры якіх абставінах. Давайце яшчэ раз прачытаем знаёмыя радкі: Я хаце абавязаны прапіскаю — Калыскаю, падвешанай пад столь. Я маці абавязан кожнай рыскаю, Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю — Усім, чым працы абавязан стол. Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі, Я — матчын гнеў, які ўставаў на ногі, Гнаў смерць на Захад — у нару з нары — Трацілаваю пугай перамогі. Дыміліся сямі франтоў дарогі За мной, як дынамітныя шнуры. Пазбавіўшы ад грознага відовішча Свет, не дазволю я, каб дым і пыл Зямлю ператварылі ў бамбасховішча, Мільярд прапісак — у маўклівы прысак, Мільярд калысак — у мільярд магіл. І напрыканцы, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў: Паголены — выбритый Маркоціцца — грустить Налік — начет Кузня — кузница Зрачыся — отречься Спалучальны — соединительный Чарніцы — черника Хцівасць — жадность Цурубалка — чурка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паголены в переводе на русский — выбритый, а налік — начет
|
|