Незапланаваны ўрок пісьменніцы. 21.by

Незапланаваны ўрок пісьменніцы

26.06.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Незапланаваны летні ўрок адбыўся на мінулым тыдні ў Браслаўскай дзіцячай бібліятэцы. І правяла яго не настаўніца, а пісьменніца з Віцебска Святлана Гук (Дзядзінкіна), якая прэзентавала сваю кнігу «Юшка Вялеса» з серыі «Скарбы роднай прыроды», што распачало выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Чаму менавіта на Браслаўшчыне пажадала сустрэцца аўтарка з юнымі чытачамі. Адказ просты: яе кніга аб прыродзе і гістарычнай спадчыне гэтага ўнікальнага азёрнага краю.

Жанр яе — дакументальная аповесць, заснаваная на фактах. Галоўныя героі, Міхась і Стасік, выхаванцы Опсаўскай школы-інтэрната, падарожнічаюць па самых прыкметных мясцінах Браслаўшчыны: Відзах, Дрысвятах, гары Маяк, Друі і іншых, знаёмяцца з экалогіяй, жывёльным і раслінным светам, гісторыяй, раскрываюць таямніцы браслаўскіх азёр.

Наогул, тэма экалогіі чырвонай ніткай праходзіць праз усю кнігу.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незапланаваны летні ўрок адбыўся на мінулым тыдні ў Браслаўскай дзіцячай бібліятэцы. І правяла яго не настаўніца, а пісьменніца з Віцебска Святлана Гук...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика