Мамы і таты перад гэтым атрымалі дыск "Калыханкі для Янкі" ў падарунак. Запампаваць яго ў інтэрнэце можна будзе крыху пазней, папярэдзілі стваральнікі дыску.
Дыск "Калыханкі для Янкі" - частка праекту "Забаўлянкі для Янкі", які быў паспяхова зладжаны студэнцкім этнаграфічным таварыствам Віцебска "Поўнач" у 2013 годзе. "Будзьма беларусікамі!" - заклікаюць бацькі, якія ўжо сталі ўдзельнікамі гэтай цікавай і вельмі карыснай ініцыятывы.
На дыску - восем калыханак, восем гушкалак ды забаўлянак і дзве казкі. Усе - у выкананні гурту "Паўночная сухадроўка" студэнцкага этнаграфічнага таварыства "Поўнач".