І яблыкі з кволых асін
15.07.2014
—
Новости Культуры
|
Гэты верш Сяргей Ясенін напісаў у далёкім ужо 1917 годзе. Яго можна аднесці да вясковай лірыкі паэта. Твор не настолькі вядомы шырокаму колу чытачоў, каб яго скарачаць. Таму пачытайце спачатку яго на мове аўтара:
Нощь и поле, и крик петухов... С златной тучки глядит Саваоф. Хлесткий ветер в равнинную синь Катит яблоки с тощих осин. Вот она, невеселая рябь С журавлиной тоской сентября! Смолкшим колоколом над прудом Опрокинулся отчий дом. Здесь все так же, как было тогда, Те же реки и те же стада. Только ивы над красным бугром Обветшалым трясут подолом. Кто-то сгиб, кто-то канул во тьму, Уж кому-то не петь на холму. Мирно грезит родимый очаг О погибших во мраке плечах. Тихо-тихо в божничном углу, Месяц месит кутью на полу... Но тревожит лишь помином тишь Из запечья пугливая мышь. А цяпер азнаёмцеся з ім у перакладзе на мову, які зрабіў Антось Белахвостаў: Ноч і поле, яшчэ пеўнеў крык... Саваоф з златнай хмаркі глядзіць. Вецер хворсткі ў раўнінную сінь Коціць яблыкі з кволых асін. Вось яна, гарката-мітусня, Вераснёўская прыкрасць-туга! І над сажалкай змошклым званом Абрынулася хата бацькоў. Як тады было — ўсё гэтак жа, Тыя ж статкі і тая ж рака. Толькі вербы над месцам, дзе груд, Ўжо струхлелым падолам трасуць. Хтосьці ўмёр, хтосьці ў цемру сышоў, Не спяваць ім на ўзгорку ужо. Мірна мроіць агменьчык-сваяк Аб памерлых у змроку плячах. Месяц ціха ў бажнічным куту Месіць зноў на падлозе куццю. Парушаючы цішу, глядзіць З-за пячы палахлівая мыш. І напрыканцы звычайныя пераклады: Асоба — личность Асабліва — особо Люты — февраль Зацяты — лютый Маніць — врать Вабіць — манить Люлька — трубка (для курения) Калыска — люлька, колыбель Плёткі — сплетни Бізун — плетка. dubovik@sb.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты верш Сяргей Ясенін напісаў у далёкім ужо 1917 годзе
|
|