Каб зорачкі заззялі. 21.by

Каб зорачкі заззялі

01.08.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным. Яно і нядзіўна: па выніках 2013-га шэсць яго лаўрэатаў адзначаны стыпендыямі і прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Усяго ў мінулым годзе пададзена 157 заявак, асабліва шмат канкурсантаў было ў малодшай групе намінацыі «Эстрадны вакал». Як будзе сёлета, невядома, але арганізатар конкурсу — Белтэлерадыёкампанія — спадзяецца, што новыя зорачкі абавязкова заззяюць на музычным небасхіле.

Такім чынам, аб’яўлены пачатак прыёму дакументаў на ўдзел у IV Рэспубліканскім радыёконкурсе. Правілы тыя ж: дапускаюцца маладыя салісты (а таксама групы), узрост якіх ад 10 да 21 года, — навучэнцы дзіцячых музычных школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, удзельнікі музычных і эстрадных студый, а таксама студэнты ВНУ. Конкурс будзе праводзіцца па чатырох намінацыях: «Эстрадны вакал», «Інструментальная музыка, салісты», «Інструментальная музыка, ансамблі», «Спадчына» (творчы пошук у галіне этнічнай музыкі). Да 1 лістапада адбудуцца папярэдні адбор і праслухоўванне матэрыялаў на аўдыяносьбітах, у другім туры — ужо жывое выкананне перад журы. Вынікі будуць аб’яўлены ў снежні.

Падрабязная інфармацыя і навіны радыёконкурсу будуць размешчаны на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё: www.radio1.tvr.by.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным. Яно і нядзіўна: па выніках 2013-га шэсць яго лаўрэатаў адзначаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика