166-гадовую каплічку і крыж даглядаюць людзі ў нежылой вёсцы на Докшыччыне. 21.by

166-гадовую каплічку і крыж даглядаюць людзі ў нежылой вёсцы на Докшыччыне

01.08.2014 16:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вёсцы Валасатка на Докшыччыне ўжо 11 год ніхто не жыве. У ёй не засталося хат. Ёсць толькі старая каплічка і крыж. І людзі з наваколля адмыслова ходзяць сюды, каб іх даглядаць.



Каплічцы больш за паўтара стагоддзя - яе пабудавалі ў 1848 годзе. Яна ўяўляе сабой невысокае драўлянае васьміграннае збудаванне. Унутры змешчана сцэна ўкрыжавання Хрыста і Маці Божай і апостала Яна.



Над уваходам надпіс на польскай мове, які перакладаецца так: "Змілуйся над намі, Пане. Ад трагічнай нечаканай смерці і гневу Твайго захавай нас. Ратуй [ад] хваробы халеры. 1848 г.".





Адметна, што ўнутры каплічкі змешчаны выявы як каталіцкіх, так і праваслаўных крыжоў. На другім канцы вёскі стаіць драўляны крыж, які нядаўна пафарбавалі.



Вёска знікла ў 2003 годзе. Але месцамі яшчэ захаваўся стары брук, перарэзаны каляінамі ад трактароў. Ад былога сяла да райцэнтра Докшыцы - усяго 4 кіламетры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Валасатка на Докшыччыне ўжо 11 год ніхто не жыве. У ёй не засталося хат. Ёсць толькі старая каплічка і крыж. І людзі з наваколля адмыслова ходзяць сюды, каб іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика