Бачу ўпершыню і ZnaROCK адыгралі на «Пазiтыўным канцэрце у Графіці» (фотарэпартаж). 21.by

Бачу ўпершыню і ZnaROCK адыгралі на «Пазiтыўным канцэрце у Графіці» (фотарэпартаж)

10.08.2014 18:16 — Новости Культуры | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

У гэтую суботу, дзявятага жніўня абдыўяя невялікі, але вельмі хатні і пазітыўны канцэрт ў паб-клубу «Графіці» з удзелам двух беларускамоўных музычных гуртоў «Бачу ўпершыню» і «ZnaROCK».

Дзверы «Графіці» адчыніліся ў 19 гадзін, наведвальнікаў было не надта многа, але пад час канцэрта захавалася атмасфера гасціннасці і волі прасторы. Само памяшканне паба дало такія цёплыя і добрыя ўмовы. Першым выйшлі на сцэну малады бабруйскі дуэт «Бачу ўпершыню». Хлопцы выступаюць у стылі акустычнае індзі. Таксама сябра гурта, Алесь Снег, чытаў свае вершы пад акампаніменты гітары Андруся Закаханага. Пад канец выступу на сцэну запрасілі бэк-вакалістку Юлію Швабовіч і бубнача гурта «ZnaROCK» Аляксандра Рэзніка, і ўжо квартэт выканаў кампазіцыю «Палітра маіх сюжэтаў».

Другімі выйшлі на сцэну бэнд «ZnaROCK» разам з былым удзельнікам гурта Янам Верабеям. Калектыў грае ў накірунку Ска-музыкі. Песні не такія лірычныя, як ў першага гурта, але пад іх можна было танчыць і некаторыя песні былі вельмі трэшавымі. Таксма хлопцы згралі свой хіт «Таццяна» сумесна з вядомым беларускім рэперам Вожыкам.

Аўтар: Павел Аксіновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтую суботу, дзявятага жніўня абдыўяя невялікі, але вельмі хатні і пазітыўны канцэрт ў паб-клубу «Графіці» з удзелам двух беларускамоўных музычных гуртоў «Бачу ўпершыню» і «ZnaROCK».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика