Фолк-фэст «Камяніца» адбудзецца 6 верасня. 21.by

Фолк-фэст «Камяніца» адбудзецца 6 верасня

14.08.2014 20:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


6 верасня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца шосты па ліку фолк-фэст «Камяніца». У гэтым годзе арганізатары плануюць пашырыць культурны напрамак мерапрыемства.

«За гэтыя гады мы адбудавалі якасную музычную праграму фэсту, забавы і рамёствы. Наша наступная мэта — пашырыць культурны напрамак «Камяніцы». Таму мы запрашаем да ўдзелу фатографаў, дызайнераў і мастакоў, якія працуюць у рэчышчы нацыянальнай культуры. Запрашаем адукацыйныя праекты і проста творчых людзей, якія жадаюць паказаць сваю працу шырокай аўдыторыі, — распавядае каардынатар фестывалю Сяргей Чэгрынец. — Свае прапановы дасылайце да 25 жніўня на мэйл kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і кантактамі».

Склад музыкаў арганізатары плануюць абвесціць у хуткім часе. У фэсце бяруць удзел лепшыя прадстаўнікі беларускай фолк-сцэны і замежныя госці. У мінулыя гады на «Камяніцу» прыязджалі «Даха Браха» (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), «Іван Купала» (Расія), «Фолькнери» (Украіна) і шэраг іншых выканаўцаў.

Фестываль «Камяніца» адбываецца з 2009 года і мае дабрачынны характар. Усе сродкі ад квіткоў ідуць на рахункі Музея народнай архітэктуры і побыту у вёсцы Азярцо пад Мінскам (4 км за аўтарынак «Малінаўка»), дапамагаючы захоўваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 верасня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца шосты па ліку фолк-фэст «Камяніца».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика