Гомельскі майтстар зрабіў драўляны пазл з гербам «Пагоня» (фота). 21.by

Гомельскі майтстар зрабіў драўляны пазл з гербам «Пагоня» (фота)

18.08.2014 15:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


39-гадовы гамяльчук, інжынэр па адукацыі і бацька дваіх дзяцей Зміцер Шаўчэнка развівае незвычайнае мастацтва — драўляныя пазлы. У яго руках гэта не толькі арыгінальныя цацкі, але й гісторыя Беларусі.




Як паведамляе БелаПАН, творчай майстэрняй Зміцеру служыць бацькоўскае лецішча. Там нараджаюцца яго драўляныя дзівосы: пазлы-вожыкі, лісы, козы, сямейкі слонікаў, сёе-тое з тэхнікі. А яшчэ беларуская «Пагоня», Усяслаў-Чарадзей ў вобразе лоўкага і кемлівага ваўка ды шмат чаго іншага.

Цікавімся ў Змітра, як і чаму ён, інжынэр-электрошчык па адукацыі, звярнуўся да такога «няпрофільнага» рамяства?

«У двух напрамках усё развівалася. Натуральна, у першую чаргу свае дзеці — хацелася зрабіць больш разнастайным іхняе разуменне свету. Бо мы ж круцімся пераважна ў пластмасвым асяродку, не заўважаючы цуду прыроды — дрэва. Максімум — сутыкаемся з фанерай, калі ходзім па крамах. Раней я займаўся аптовым продажам, але, груба кажучы, з апошняга месца працы мяне папрасілі. Я спыніўся і з аптовым продажам, і з грамадзкай дзейнасцю і вырашыў, што трэба зрабіць штосьці сваё, арыгінальнае», — апавёў Шаўчэнка.




Гэтак Змітру прыглянулася дрэва:

«Жывы матэрыял, які, апрача таго, што дае радасць пакупнікам, радуе й майстра, калі ён з дрэвам працуе. Найперш гэта бяроза. З ёю працаваць лёгка й прыемна, яна й недарагая. Дый энэргетыка ў бярозы станоўчая для дзіцячых цацак А яшчэ ясень, дуб — усё, што можна прыдбаць, што пад рукою. Але гэтыя пароды дрэва найперш для інтэр’ерных упрыгожванняў», — кажа майтсар.




Эскізы драўляных цацак-пазлаў часцяком распрацоўвала для Змітра сястра Алена — гэта ў яе выдатна атрымліваецца. А выразаў іх Зміцер на лобзікавым станку, апрацоўваў уручную, фарбаваў выключна алейнымі фарбамі — без аніякага лаку, бо лічыць яго ворагам дзіцячых цацак.

Зміцер згадвае, што на пачатку карыстаўся абрэзкамі дошчак з мэблевых прадпрыемстваў — прыватных і дзяржаўных. Цяпер спрэс бярэ дошкі патрэбнай таўшчыні з пэўнай пароды дрэва.




Першымі цаніцелямі цацак сталі ўласныя дзеці Змітра — Ганулька і Давід. А яшчэ дзятва з садочка, куды Зміцер і жонкай Алай, лекарам па прафэсіі, вадзілі сына:

«Давіду было два гады — гэта самы такі пікавы ўзрост успрыняцця пазлаў, калі дзеці, як гумка, убіраюць у сябе такія рэчы. І ён, пачаўшы з трох чатырох частак, літаральна за тры тыдні складваў пазлы з сарака частак. У сына ў садку было нават прозвішча «прафесар». За ім не маглі ўгнацца ні выхавацелькі, ні нянечкі».

Шаўчэнка на пачатку меўся прапаноўваць свае цацкі дзіцячым садкам, але пасля ад гэтай задумкі адмовіўся, паколькі пайшла рэалізацыя цацак праз інтэрнэт. Утварылася нават інтэрнэт-група з адрэсай: vk.com/derevko_by.




Людзі сталі не толькі замаўляць цацкі, але й даваць свае прапановы. Прыкладам, сям’я сланоў, у якой трое малышнят.

Над пашырэннем тэматыкі стаў больш думаць і сам Зміцер, як ён кажа пра сябе, ліцвін з украінскімі каранямі:

«Самай хадавой і самай асноўнай спачатку была афрыканская тэма — сланы, жырафы. Нашы беларусы, я нават на ведаю чаму, цягнуліся да такой паўднёвай экзотыкі. З мясцовых жывёлін надзвычай добра ўспрымаліся вожыкі. Але хацелася больш свайго, з некай такой пярлінай, звязанай з гісторыяй. Нарадзіліся «Пагоня», «Воўк-Чарадзей». «Пагоня» карыстаецца добрым попытам, а «Воўк», то бок Усяслаў-Чарадзей, крыху менш, бо не для ўсіх беларусаў гэта сымбаль, не ўсе ведаюць тэму».




Цацку-пазл «Пагоня» Зміцер вырашыў зрабіць сам. Тры гады таму ён быў адным з актыўных распаўсюднікаў улётак «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» з нацыянай сымболікай, за што тройчы трапляў за краты. Іншыя беларускія гістарычныя пэрсанажы й сюжэты падказвалі сябры й паплечнікі:
«Ідэя з пагоняй нарадзілася канкрэтна ў мяне. А ўвогуле мне дапамагаюць двое мастакоў: мая сястра Алена і Марыся Тульжанкова з «Талакі». Гэта Марысі ідэя і ўвасабленне Ўсяслава-Чарадзея».

Цяпер Зміцер падумвае над тэматычнай сэрыяй драўляных цацак-пазлаў:

«Была такая задумка рабіць у выглядзе пазлаў старадаўнія замкі: Мірскі замак, Гомельскі палац — маецца эскіз апошняга. Але ўсё яшчэ пакуль рукі не даходзяць. Ну й думаю працягваць жывёльную тэматыку. Апрача вожыкаў, і буслы, і зубры».

Зрэшты, ад вожыкаў майстра таксама не адмаўляецца, бо варыянтаў існуе мноства. Чаго толькі вартыя беларуска-ўкраінскія вожыкі: стыльна, ярка – і надзвычай надзённа!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
гомельский мастер сделал деревянные пазлы с погоней
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика