Дзень, поўны музыкі, колераў і апошняга летняга сонца. У Ляхавіцкім раёне адбыўся фестываль сучаснага мастацтва. 21.by

Дзень, поўны музыкі, колераў і апошняга летняга сонца. У Ляхавіцкім раёне адбыўся фестываль сучаснага мастацтва

26.08.2014 09:55 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фестываль сучаснага мастацтва "Дах-XXV" адбыўся на родавай сядзібе Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы (Ляхавіцкі раён) 23 жніўня, піша Intex-press.



Ладзіць фестываль "Дах" на родавай сядзібе Тадэвуша Рэйтана, нацыянальнага героя Беларусі (але не Рэспублікі Беларусь) - ужо добрая штогадовая традыцыя. Яна ўзнікла дзякуючы арт-суполцы імя Тадэвуша Рэйтана (Мінск).

Сёлета наведнікі фестывалю ў Грушаўцы паслухалі мэтра беларускай дуды Алеся Лася, які адрадзіў традыцыю гэтага інструмента ў Беларусі, а таксама паскакалі і закруцілі карагоды пад дуду.



Плэй-ліст фестывалю дапоўнілі барды, музычныя гурты і народныя калектывы з усёй краіны - ад сталіцы да Палесся.



Сярод іншых імпрэзаў удзельнікі фестывалю маглі наведаць сучасныя, інтэрактыўныя курсы беларускай мовы "Мова нанова" на вольным паветры, а таксама назіраць нячасты ў Беларусі ярнбомбінг - абвязванне дрэваў альбо слупоў вязанымі каляровымі шалікамі.



Фестываль суправаджаўся выставамі беларускіх мастакоў, фатографаў і перформераў.



Галоўны драўляны палац Рэйтанаў, перад якім і разгарнуўся фестываль, быў аздоблены канцэптуальнай серыяй прац вядомага беларускага мастака Алеся Родзіна "Гісторыя роду Рэйтанаў", выкананай акрылавымі фарбамі на дзясятках ядвабных палотнаў.

Чытайце таксама:

Испытано на себе: День в инвалидной коляске
Сколько стоит собрать ребенка в школу?
Фэст сучаснага мастацтва ў Грушаўцы (родавай сядзібе Тадэвуша Рэйтана)
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета наведнікі фестывалю ў Грушаўцы паслухалі мэтра беларускай дуды Алеся Лася.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика