Купалаўскі тэатр адкрывае 95-ы сезон спектаклем “Паўлінка”. 21.by

Купалаўскі тэатр адкрывае 95-ы сезон спектаклем “Паўлінка”

03.09.2014 19:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Новы 95-ы сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрывае спектаклем “Паўлінка” 9 верасня ў Томску.

Сёлета купалаўцы адзначаюць унікальную дату — 70-годдзе славутай “Паўлінкі”, пастаўленай Львом Літвінавым у 1944 годзе менавіта ў расійскім Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі падчас Другой сусветнай вайны. Выступ у гэтым горадзе асаблівы яшчэ і таму, што трупа вяртаецца ў горад, дзе было прынята рашэнне звярнуцца да Савецкага ўраду з просьбай надаць тэатру імя Янкі Купалы — фактычна звацца купалаўцамі.

Тэатр выступіць у рамках Дзён беларускай культуры па запрашэнні Губернатара Томскай вобласці. Апроч “Паўлінкі” падчас гастроляў у Томску Купалаўскі тэатр прадставіць 10 верасня “Ноч на Каляды” ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна і 11 верасня “Офіс” у пастаноўцы Кацярыны Аверкавай.

Упершыню купалаўцы апынуліся ў Томску ў 1941 годзе. Вайна заспела тэатр на гастролях у Адэсе. Трупе давялося, не вяртаючыся ў Мінск, ехаць у Сібір. За час працы ў Томску з 1941 па 1944 год тэатр узнавіў 11 спектакляў і стварыў 14 новых. Сярод якіх — знакамітая “Паўлінка” ў пастаноўцы Льва Літвінава. І нават праз 70 год усё ў ім — сюжэт, дэкарацыі, мізансцэны — засталося ранейшым.

Туды, дзе яна “нарадзілася”, “Паўлінка” вяртаецца не ў першы раз. Абменныя гастролі з Томскім тэатрам адбыліся ў 1985 годзе. У 2000-м годзе купалаўцаў сустракалі там на фестывалі, прысвечаным 150-годдзю Томскага абласнога тэатра драмы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы 95-ы сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрывае спектаклем “Паўлінка” 9 верасня ў Томску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика