Квіткі на лялечныя спектаклі ў Віцебску можна будзе набыць праз інтэрнэт
24.09.2014 18:14
—
Новости Культуры
|
Квіткі на спектаклі Беларускага тэатра "Лялька" можна будзе набыць праз інтэрнэт. Пра гэтую і іншыя навіны журналісты сёння даведаліся на прэс-канферэнцыі, якую віцебскія лялечнікі традыцыйна ладзяць напярэдадні новага творчага сезону.
"Сёлета ў тэатры "Лялька" плануецца рэфармаванне сістэмы продажу квіткоў. Іх можна будзе не толькі набываць у касе тэатра, але і браніраваць, набываць праз інтэрнэт, на У калектыве "Лялькі" - маладое ўзмацненне. У тэатр прыйшлі працаваць новыя артысты, выпускнікі Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў Марыя Кавалёва і Аляксандр Казлоў. Новы, ужо 29-ты па ліку сезон у "Ляльцы" адкрыецца ў нядзелю, 28 верасня. Маленькія гледачы ў 11.00 убачаць спектакль "Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам", а дарослыя (у 18.00) - "Загубленую душу, або Пакаранне грэшніка" паводле Уладзіміра Караткевіча. Пасля вячэрняга спектакля адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лепшых артыстаў па выніках мінулага сезону. А ўжо 22 кастрычніка ў тэатры прадставяць прэм'еру - спектакль для дарослых "Спакуса" паводле аповесці Антона Чэхава "Чорны манах" (пастаноўка мастацкага кіраўніка Віктара Клімчука). "Спектакль атрымаўся цікавым, драматычным, у ім у асноўным занятыя маладыя артысты", - адзначыў дырэктар тэатра. Што тычыцца далейшых планаў, то ў лютым 2015 года ў "Ляльцы" цалкам адновяць спектакль "Папялушка" - ён будзе з новымі артыстамі, лялькамі, дэкарацыямі. А ўпершыню пастаноўку ўбачылі ў 1991 годзе, і яе першыя гледачы ўжо зараз дарослыя людзі. Улетку наступнага года рэпетыцыі над спектаклем "Горад клоўна Тука" распачне артыст Міхась Клімчук. Гэта будзе ягоная дыпломная праца - малады чалавек вучыцца ў Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва па спецыяльнасці "рэжысура". У віцебскіх лялечнікаў ёсць цудоўная ідэя і да наступнага "Славянскага базару". "Летась на фестывалі мастацтваў упершыню адбыўся праект "Лялечны квартал". Ён атрымаў добрыя водгукі. У наступным годзе мы плануем павялічыць плошчу "квартала" - пашырыць яго ад пляцоўкі перад гарвыканкамам да помніка Пушкіну. Хочам запрасіць вулічныя калектывы, каб гледачы заходзілі не толькі ў сам тэатр, але і бачылі прадстаўленні на вуліцы. Адным словам, думаем абжываць "Лялечны квартал". Ідэя спадабалася кіраўніцтву "Славянскага базару", бо гэта нешта новае", - паведаміў Аляксандр Грыгор'еў. "Лялька" ўжо не першы год спрабуе пашырыць сваю плошчу, аднак праблема пакуль невырашальная. Таму калектыў робіць тое, што ў ягоных сілах. У фае тэатра можа з'явіцца малая сцэна-трансформер для невялікіх спектакляў. Для гэтага гардэроб пераедзе ў падвал. Змясціцца каля міні-сцэны зможа 50-70 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў "Ляльцы" плануецца рэфармаванне сістэмы продажу квіткоў. У хуткім часе іх можна будзе браніраваць і набываць праз інтэрнэт. |
|