Дзень вышыванкі: каб абазначыць сябе беларусам. 21.by

Дзень вышыванкі: каб абазначыць сябе беларусам

25.09.2014 10:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дзень вышыванкі пройдзе ў Мінску ўпершыню. Яго арганізатары лічаць, што зараз вялікі попыт на традыцыйную культуру. Нейкай адмысловай нагоды гэтая імпрэза не мае. Як патлумачыў адзін з арганізатараў фэсту Мікіта Броўка, проста супалі магчымасці, час і ідэя.




“Мы вырашылі правесці Дзень вышыванкі пакуль не стала халодна. Тым больш, што зараз тэма вышыванкі і ўвогуле вопраткі з беларускай нацыянальнай адметнасцю стала папулярна. І мы захацелі сабраць разам тых людзей, у якіх ужо ёсць такое адзенне, і тых, якія гэтым цікавяцца. Каб правесьці такое сумеснае свята”, — адзначыў Броўка.

А свята мае на мэце паказаць, што беларуская нацыянальная вопратка — гэта стылёва і адметна.

Прастора фестывалю будзе заніравана на некалькі пляцовак. На кірмашы наведвальнікі змогуць набыць сабе не толькі вопратку, але і іншыя прадметы з нейкімі рысамі традыцыйнай беларускай культуры.

На жаль, адзення LSTR ці HONAR мы там не пабачым. Вытворцы гэтых брэндаў не будуць удзельнічаць з-за таго, што (афіцыйна) ў іх зараз няма тавару на продаж.

Але будзе Simbal.by, што ўжо добра вядомы сваімі “вышымайкамі”, творчая майстэрня “Берагіня” і шмат іншых.

“Мы не ставім сабе на мэту зрабіць чыста энта-фестываль. А хочам зрабіць свята нацыянальнай культуры, дзе можна будзе знайсці ўсё. Нават і тыя рэчы, што дапамогуць чалавеку паказаць, што ён — беларус”, — падкрэсліў Мікіта Броўка.

Будзе на фестывалі і пляцоўка, дзе майстры збіраюцца размалёўваць людзей. І гаворка тут ідзе не толькі пра бодзі-арт воднымі фарбамі ці часовыя малюнкі, а пра самыя сур’ёзныя татуіроўкі на гістарычную ці народную тэматыку.

Для аматараў іншых уражанняў арганізатары прапануюць пляцоўку з беларускімі гульнямі. Калі хто шчэ не трымаў у руках “Разам”, “1514” ці “Паўстанцаў”, вам сюды. Некаторыя з гульняў рабіліся пры падтрымцы “Арт Сядзібы”, таму даволі натуральна, што на Дне вышыванкі наведвальнікаў пазнаёмяць і з імі.

“Мы хочам, каб людзі маглі пагуляць ў гульні і набыць іх”, — падкрэсліў Броўка.

Адмысловых выканаўцаў арганізатары запрасілі і на музычную пляцоўку. Тут выступіць гурт Unia, што ўяўляе сабой незвычайную сумесь беларускіх народных песень з магутнай рытм-секцыяй. З імі падзеліць пляцоўку Recha са сваёй простай музыкай і простымі словамі аб самым галоўным у жыцці. Будзе таксама самы вядомы барадач сучаснай беларускай сцэны Сяргей Башлыкевіч (Leibonik).

У гэтых выканаўцаў ужо ёсць пэўная публіка, а вось праект «Бачу ўпершыню» толькі пачынае яе збіраць. Гэта паэтычна-музычны праект маладога паэта Алеся Сьнега і музыкі Андруся Закаханага. Яны не проста чытаюць вершы на музыку, а спалучаюць сьпевы і чытанне. Свой стыль яны абазначылі як акустычная лірыка з элементамі індзі.

У праграме фестывалю зараз можна знайсці пазнаку “шмат чаго іншага”. Мікіта Броўка нам не прызнаўся, што за гэтымі словамі хаваюць арганізатары, але адзначыў, што гэта будуць розныя прыемныя дробязі кшталту налепак з арнаментам на тэлефоны і ноўтбукі, стужкі з нацыянальным арнаментам і г.д.

“Стужкі мы прапануем як альтэрнатыву тым жа расейскім ці георгіеўскім стужкам. То бок гэта як спосаб абазначыць сябе як беларуса”, — тлумачыць Мікіта. Па ягоных словах, такія стужкі атрымаюць усе наведвальнікі фестывалю.

Дзень вышыванкі пройдзе ў прасторы «ДК» (вул. Талбухіна, 4, 3 паверх) 5 кастрычніка з 15:00 да 22:00.

Дарэчы, уваход на фэст будзе вольны.



Марыя ГРЫЦ
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аматары роднай культуры збіраюцца ў прасторы “ДК”…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика