Першы фестываль «Дзень вышыванкі» наведала звыш за паўтары тысячы чалавек (фотарэпартаж). 21.by

Першы фестываль «Дзень вышыванкі» наведала звыш за паўтары тысячы чалавек (фотарэпартаж)

06.10.2014 18:09 — Новости Культуры | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

Мерапрыемства, прысвечанаму роднай культуры і, асабліва адзенню, адбылася ў нядзелю, пятага кастрычніка на прасторы «Дом Культуры» (вул. Талбухіна, 4). Мэта фэсту заключалася паказаць, што беларуская нацыянальная вопратка — гэта стылёва і адметна! Пад час правядзення «Дня вышыванкі» на ярмарцы можна было набыць розныя рэчы: ад «хэндмэйдаўскіх» завушніц і значыкаў да баяк з гістарычнай сімволікай і льняной вопратцы з вышыным уручную на ёй урозу. Канешне ж, прадаваліся і так званыя вышымайкі – саколка з прынтам вышыванкі. Таксама наведвальнікі маглі пагуляць у беларускія настольныя гульні, намаляваць тату хною ды прыняць удзел у шматлікіх конкурсах. Па словах арганізатараў было раздадзена звыш за паўтары тысячы служак – то бок гасцёў фэсту знаходзілася яшчэ болей за гэту лічбу. 

Пра ідэю стварэння «Дня Вышыванкі» распавёў адзін з арганізатараў - Алесь Снег:

-Як па мне, вышыванка становіцца трэндам. Але мы не хацелі трапіць на гэтую хвалю. Нашай мэтай было паказаць, што вышыванка – гэта стылёва і адначасова гэта старына, гістарычна і модна. То бок можна было спалучаць тое, што было ў гісторыі, і тое, што можна насіць на сабе і цяпер. Вось у Беларусі праводзяцца Дзень роднай мовы, Дзень беларускага пісьменства, але няма Дня вышыванкі. І хацелася, каб такое свята праводзілася штогод.

Ужо пад вечар распачаўся канцэрт беларускіх гуртоў. На сцэну выходзілі калектыў Сяргея Башлыкевіча «Leibonik», гурты «Reha», «Бачу ўпершыню» і «Unia». 

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства, прысвечанаму роднай культуры і, асабліва адзенню, адбылася ў нядзелю, пятага кастрычніка на прасторы «Дом Культуры» (вул. Талбухіна, 4).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика