Пераможцаў прэміі "Прафота" абвесцяць на закрыцці Месяца фатаграфіі ў Мінску
30.10.2014 17:08
—
Новости Культуры
|
30 кастрычнiка а 19 гадзiне ў прасторы ЦЭХ (пр. Незалежнасці 58, к.6, левы пад’езд, 2 паверх) пройдзе лекцыя Альмiры Усманавай "Этыка і паэтыка імгенння (смерці)". Уласна ваенная фатаграфія – не адзіны жанр, які адлюстроўвае смерць і пратакалюе пакуты: прыцэльны позірк фатографа фіксуе не толькі ваенныя злачынствы, але таксама мноства штодзённых стратаў і часам "нагадвае" нам пра тое, што жыццё можа аказацца страшнейшым за смерць. І калі мы схільныя думаць, што трагедыя неўяўляльная, бязвобразная, то фатаграфія даказвае адваротнае, надаючы "форму" смерці і міжвольна яе паэтызуючы. Фатограф, што здымае смерць, таксама асуджаны на пакуту, але пры гэтым ваенныя фатографы заўжды былі пад падазрэннем – ці то гераічныя рамантыкі, ці то ананімныя выканаўцы, што ўсяго толькі адпрацоўваюць руцінную замову рэпрэсіўных апаратаў улады. Не менш праблематычнай у этычным сэнсе аказваецца і пазіцыя гледача: камера, што занатоўвае апошняе імгенне чыйгосці жыцця ці ператварае ўжо знерухомленае цела ў ганебны аб’ект для разглядання, з лёгкасцю "пазычае" погляд забойцы, робіць гледача не сведкам і не відавочцам, а саўдзельнікам, які мімаволі апынуўся на месцы злачынства або трагедыі.
Пасля лекцыі адбудзецца сустрэча з двума фотажурналiстамi Аляксандрам Васюковічам і Васілём Фядосенка, якія прадставяць свае апошнія праекты, раскажуць аб працэсе іх стварэння і падзеляцца асаблівасцямі працы ў палявых умовах. Закрыццё Месяца фатаграфіі і абвяшчэнне пераможцаў "Прафота"
31 кастрычнiка а 19-й гадзiне ў прасторы ЦЭХ у межах закрыцця
"ПРАФОТА" – гэта прэмія дакументальных і арт-праектаў для беларускіх фатографаў, якая прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: дакументальная i арт-фатаграфія. Амаль месяц прымаліся заяўкі на ўдзел у прэміі. Журы выбірала шорт-ліст з праектаў, якія потым увойдуць у штогадовы каталог прэміі і выставу. Таксама ў кожнай намінацыі аднаму пераможцу ў кожнай намінацыі будзе ўручана грашовая прэмія памерам 500 еўра на рэалізацыю новага праекта. Праекты, зробленыя на атрыманую прэмію, будуць паказаныя ў наступным годзе на выставе пераможцаў чарговага конкурсу і ўвойдуць у каталог фіналістаў. Арганiзатары прэмii выступаюць за стварэнне адзінай конкурснай прасторы для камунікацыі і падвышэнне візуальнай граматнасці людзей, якія займаюцца і цікавяцца фатаграфіяй. Іх мэта – развіццё беларускай фатаграфіі шляхам павышэння стандартаў сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі ў Беларусі. Праз стымуляванне грамадскага інтарэсу да фатаграфіі яны імкнуцца стварыць спрыяльныя ўмовы для свабоднага абмену інфармацыяй і росту магчымасцяў для актыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння беларускіх фатографаў, крытыкаў і аматараў фатаграфіі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месяц фатаграфіі ў Мінску завяршыцца лекцыяй пра этыку і паэтыку смерці, а таксама сустрэчай з фотажурналістамі, якія здымалі ў гарачых кропках Украіны. |
|