У кнігарнях з'явіцца "натхняльны" каляндар на беларускай мове
26.11.2014 11:44
—
Новости Культуры
|
Кампанія “Будзьма беларусамі!” выпусціла ўнікальны каляндар на 2015 год, які дапаможа камусьці падмацаваць, а камусьці авалодаць новымі ведамі ў беларускай мове. Кожны дзень увасоблены ў малюнку і словазлучэнні на роднай мове. Больш за тое, кожны месяц будзе прысвечаны пэўнай тэме, а на старонках знойдуцца адметныя беларускія прымаўкі.
Малюнкі для выдання падрыхтавала мастачка Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар дапаможа узбагаціць слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця, упэўніваюць аўтары выдання. “Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстраваць адметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову”, - кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выданне дапаможа узбагаціць слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця, упэўніваюць аўтары выдання. |
|