Каго кахаў Караткевіч? У Віцебску прадставілі кнігу пра муз пісьменніка
27.11.2014 14:00
—
Новости Культуры
|
У Віцебскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы 26 лістапада, у дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, сабраліся прыхільнікі ягонага таленту, каб даведацца пра тыя факты з жыцця пісьменніка, аб якіх звычайна не пішуць у афіцыйных біяграфіях. Размова ішла пра каханне.
"Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча" - кнігу з такой назвай прэзентаваў віцяблянам аўтар, малады беларускі літаратуразнаўца і журналіст Дзяніс Марціновіч. Яна стала дапаўненнем да кнігі "Донжуанскі спіс Караткевіча", якую ён выдаў раней, у 2012 годзе. У першай кнізе размова ішла пра дзесяць муз пісьменніка, а ў новай з'явілася яшчэ некалькі імёнаў. Першая частка новага выдання ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства. Прысутныя маглі задаць аўтару пытанні. Вядомы віцебскі паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч пацікавіўся, адкуль Дзяніс Марціновіч бярэ звесткі пра асабістае жыццё Караткевіча. Госць сустрэчы адказаў, што гісторыі кахання маюць дакументальнае пацвярджэнне, у першую чаргу, гэта ліставанне. Напрыклад, да Ніны Молевай. У Ніну Молеву, выкладчыцу гісторыі мастацтва, Караткевіч закахаўся, калі вучыўся ў Літінстытуце ў Маскве. Яна была вельмі хворай, дактары давалі ёй усяго год жыцця. Гэтае каханне ўвасобілася ў геніяльным рамане "Нельга забыць" ("Леаніды не вернуцца да Зямлі"). Ніна стала прататыпам Ірыны Горавай. На вучобе ў Маскве Караткевіч "знайшоў" і прататып раўнівай Марыі Крат з "Нельга забыць". Ёю стала чэчэнская паэтка Раіса Ахматава. А вось адзіная жанчына - Валянціна Ватковіч, з якой Караткевіч узяў шлюб, па ўспамінах ягоных сяброў, была яму "і жонкай, і ахоўніцай, і нянькай, і медсястрой, і лекарам". Пісьменнік вельмі перажываў пасля яе заўчаснай смерці і перажыў яе толькі на год. Прыемна, што на прэзентацыі кнігі прысутнічала шмат моладзі, якая цікавіцца нацыянальнай культурай. "Кніга Д. Марціновіча "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча" выбітная не толькі сваімі надзвычай багатымі і малавядомымі - нават даследчыкам! - матэрыяламі. Прыемна ўражвае сама чысціня абранага аўтарам жанру. З аднаго боку, ён дбае пра праверанасць і праўдзівасць крыніц, як сапраўдны навуковец. З другога - не баіцца пісаць нармальнай "чытэльнай мовай", якая, безумоўна, спадабаецца тым, хто возьме кнігу ў рукі", - Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыі кахання Караткевіча маюць дакументальнае пацвярджэнне, у першую чаргу, гэта ліставанне.
|
|