Dzieciuki, Navi, Leibonik сыграюць на "Героі году" 12 снежня
09.12.2014 14:18
—
Новости Культуры
| 21.by
Источник материала: 21.by Гурты Dzieciuki, Navi, Landau, Leibonik, Bristeil, праект .K, а таксама «Аляксандра і Канстанцін» выступяць на музычнай прэміі «Героі году». 12 снежня ў клубе «Піраты» будзе названы гурт, які стаў адкрыццём у беларускай музыцы сёлета, а таксама «Героі году» – найлепшая каманда на беларускай незалежнай сцэне па версіі найстарэйшага музычнага парталу Tuzin.fm, які ўжо 12-ты год падсумоўвае вынікі музычнага году. У намінацыі «Адкрыццё» пяць гуртоў і выканаўцаў: Haina, .K, Сяргей Башлыкевіч, Віталь Варанко і Bristeil. У катэгорыі «Героі году» намінуюцца Лявон Вольскі, Navi, Dzieciuki, Vuraj, Landau, Akute і «Ляпіс Трубяцкі». Пераможцы будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць па тры прэтэндэнты ў кожнай з намінацыяў – Leibonik, Bristeil, .K, Dzieciuki, Navi, Landau, а таксама «Аляксандра і Канстанцін», як аўтары найлепшага альбому сезону па вэрсіі наведнікаў Tuzin.fm Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы сталага партнэру Tuzin.fm — кампаніі «Будзьма беларусамі!». Набыць квіткі можна тут: 120 000 (танцпляц), 150 000 (столік).
У дзень канцэрта будзе даражэй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 снежня ў клубе «Піраты» будзе названы гурт, які стаў адкрыццём у беларускай музыцы сёлета, а таксама «Героі году» – найлепшая каманда на беларускай незалежнай сцэне па версіі найстарэйшага музычнага парталу Tuzin.fm, які ўжо 12-ты год падсумоўвае вынікі музычнага году.
|
|