Батлейка на колах і з зоркай. У Віцебску праходзіць выстава старажытных народных тэатраў. 21.by

Батлейка на колах і з зоркай. У Віцебску праходзіць выстава старажытных народных тэатраў

20.12.2014 14:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску 19 снежня адкрылася абласная выстава батлеек "Зімовая казка". Тут можна ўбачыць батлеечныя тэатры з розных раёнаў Прыдзвіння.




І сапраўды, у выставачных залах абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці на цэлы месяц, да 20 студзеня, пасялілася казка. Бо як яшчэ можна назваць чароўную батлейку - народны лялечны тэатр?

Звычайна прадстаўленні праходзілі ў поўнай цемры. Батлеечнік адкрываў створкі скрыні, запальваў свечку... Гэта сведчыла аб пачатку спектакля.







Наведвальнікам распавядаюць пра гісторыю батлейкі, яе віды. А самае цікавае: на працягу месяца тут будуць паказваць спектаклі батлеечных тэатраў з розных куткоў Віцебшчыны. Часцей за ўсё такое прадстаўленне доўжыцца ад 10 да 20 хвілін.










Батлейку ў Прыдзвінні пачалі адраджаць у постсавецкі час пры Дамах рамёстваў. Сёння ў кожным рэгіёне вобласці імкнуцца стварыць свой народны тэатр вертэпнага тыпу. Дзесьці гэта батлейка на колах, дзесьці - размаляваная, дзесьці - жывая. У Суражы Віцебскага раёна існавала традыцыя батлейкі па прынцыпе тэатра ценяў, аднак яе пакуль не адрадзілі. У вобласці жывуць выдатныя вытворцы адна- і двухпавярховых батлеечных скрынь і лялек. Уся разнастайнасць батлейкі Прыдзвіння і прадстаўлена на гэтай экспазіцыі.









Батлейка - адзін з самых старажытных відаў народнага мастацтва ў Беларусі, вядомы з XVI стагоддзя. Яго называлі па-рознаму: вертэп, батлеемка, остмейка і нават жлоб. Слова "батлейка" паходзіць ад назвы горада Віфлеем, дзе, паводле біблейскага падання, нарадзіўся Ісус Хрыстос.

Рэпертуар батлеек дзеліцца на два жанры: "высокі" - рэлігійная тэматыка, і "нізкі" - сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. Тэматыка ўплывала на знешні выгляд лялечнай скрыні.

Самыя распаўсюджаныя батлеечныя тэатры на Беларусі: аднапавярховыя; двухпавярховыя з рухомымі лялькамі; двухпавярховыя з вежай; батлейкі па прынцыпе ценявога тэатра; батлейкі з празрыстымі дэкарацыямі, якія мяняліся падчас спектакля; батлейкі-"зоркі".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наведвальнікі выставы даведаюцца пра гісторыю батлейкі, яе віды, прымуць удзел у гульнявых праграмах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика