Тайскі бокс, вадкая валюта і начны Берлін: у Мінску адкрылася выстава дакументальнай фатаграфіі
29.12.2014 06:18
—
Новости Культуры
|
Крэатыўная прастора "ЦЭХ" зноў стала эпіцэнтрам сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі. 27 снежня тут урачыста адкрылі групавы праект 11 маладых беларускіх фатографаў.
На выставе Фотапраекты былі створаны ў рамках адукацыйнага курса па фотожурналістыке пад кіраўніцтвам Андрэя Паліканава і Таццяны Плотнікавй (часопіс "Русскій репортер"), а таксама Юрыя Козырава (агенства NOOR, часопіс "TIME"). Цягам шасці месяцаў аўтары некалькі разоў сустракаліся з куратарамі, асноўная праца вялася праз інтэрнэт. Падчас урачыстага адкрыцця выставы куратары Андрэй Паліканаў і Таццяна Плотнікава заўважылі, што ў межах курса беларускія фатографы вучыліся ў старэйшых калег - куратараў, а куратары - у іх. Адзін з аўтараў выставы Дар'я Сапранецкая (злева) і куратары адукацыйнага курса Андрэй Паліканаў і Таццяна Плотнікава Аўтары фотапраектаў і арганізатар курса - Юлія Дарашкевіч Праект Людмілы Пагодзінай "Белрін: ад заходу да світання" паказвае разнастайнае начное жыццё сталіцы Нямеччыны Праекты Сяргея Гудзіліна "Адцэнзураваная фатаграфія" і "Няма словаў. Няма міру?" - пра цэнзураванне гарадской прасторы У сваім праекце "Навука - гэта..." Аляксандра Салдатава знаёміцца з навукоўцамі і задае ім адно і тое ж пытанне Фатограф Дзяніс Дзюба паказаў штодзённасць беларускага тайскага баксёра ў праекце "Муай-бай" На выставе прадстаўлены два праекта Уладзя Грыдзіна: "Наташа" - гісторыя пра дзяўчыну, якая ніколі не бачыла, і "Нябачны футбол" - пра футбалістаў, якія страцілі зрок Надзея Бужан ў праекце "Соль зямлі" распявядае пра жыцце і веру 77-гадовай спадарыні Алены Юлія Ваўчок даследвала асаблівасці страчанай культуры самагонаварэння і разбіралася з "вадкай валютай" Праект Сяргея Балая "Найвышэйшая мера" пра смяротнае пакаранне ў Беларусі Выстава даступна да 27 студзеня 2015 года, штодзённа з 10.00 да 22.00. Адрас: г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 58, корпус 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад'езд, 2 паверх. Кошт квітка: 25 тысяч рублей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прасторы "ЦЭХ" адкрылася фотавыстава "Бліжэй, чым блізка", на якой прадстаўлены 13 дакументальных і арт-праектаў.
|
|