Trubetskoy паказаў песню на верш Багдановіча. 21.by

Trubetskoy паказаў песню на верш Багдановіча

20.01.2015 12:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гурт Trubetskoy прэзентаваў сваю першую беларускамоўную песню. Адбылося гэта падчас імправізаванага акустычнага выступу на курсах "Мова нанова".


Фото: Елена Божко

Песня напісаная на верш Максіма Багдановіча "Я, бальны, бесскрыдлаты паэт", які датуецца 1909 годам. Яго на рэпетыцыю прынес гітарыст Руслан Уладыка, а базавы рыф для музыкі прапанаваў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч.

– Гэта такая сумная балада пра тое, як важна часам атрымаць добрую вестку ад каго-небудзь блізкага, як шмат яна можа значыць у канкрэтны перыяд часу, – распавядае вакаліст Павел Булатнікаў. – Цікава, што першую версію песні мы разабралі якраз у дзень народзінаў Багдановіча. У нас у актыве яшчэ дзве песні на беларускай, але ўжо цалкам нашага аўтарства і больш вясёлыя. Іх мы плануем запісаць у лютым.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


У межах імправізаванага акустычнага выступа таксама прагучаў вядомы хіт "Ляпісаў" "Рамонкі" і перакладзеная на беларускую адным са слухачоў курсаў песня "Рядом" (у новай версіі "Разам"). Акрамя выканання песень музыкі адказалі на розныя пытанні, у тым ліку пра беларускую мову.

– Для мяне ніколі не стаяла пытанне пра тое, ці павінен я валодаць беларускай. Мы жывем у Беларусі і ведаць беларускую – гэта норма. Гэта мая радная мова, – сказаў Павел Булатнікаў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


У лютым гурт Trubetskoy распачынае тур па Беларусі. Пачнецца ён 13 лютага ў Мінску з 40-хвіліннага выступа ў межах музычнай прэміі "Даем рады" у клубе Re:Public. Пасля будуць сольныя канцэрты ў Гомелі (14 лютага), Віцебску (21 лютага), Магілёве (14 сакавіка). Акрамя таго маюць адбыцца выступы гурта ў Стакгольме, Маскве, Разані, Іванава і Ніжнім Ноўгарадзе.




Гурт Trubetskoy створаны ў верасні 2014 былымі ўдзельнікамі "Ляпіса Трубяцкога": Паўлам Булатнікавым (вакал), Русланам Уладыка (гітара), Аляксандрам Старажуком (бубны); да якіх прымкнуў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (экс-"Крамбамбуля", "J:морс"). На гэты дзень у актыве калектыва сінгл "Ласточка" і міні-альбом "Ёлки", а таксама выступы ў Расіі і ва Украіне.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт Trubetskoy прэзентаваў сваю першую беларускамоўную песню. Адбылося гэта падчас імправізаванага акустычнага выступу на курсах "Мова нанова".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика