Птушкі, спевы, карагоды: дзевяць гісторый пра тое, як беларусы вясну гукаюць. 21.by

Птушкі, спевы, карагоды: дзевяць гісторый пра тое, як беларусы вясну гукаюць

24.03.2015 10:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулых выходных ў розных мясцінах Беларусі аматары народнай культуры і проста неабыякавыя да традыцый людзі святкавалі гуканне вясны. Кожны год усё больш людзей цікавяцца традыцыйнымі каляндарнымі святамі і актыўна ўдзельнічаюць у іх. Сапраўды, гуканне вясны – добрая прычына выбрацца за горад, паслухаць спевы фальклорных калектываў, павадзіць карагод, згуляць у традыцыйныя гульні і пакаштаваць гарачыя бліны з травяной гарбатай ды набыць тканы пояс, гліняную свісцелку-птушку ці іншы сувенір.

Удзельнікі курса па стварэнні фотагісторый "Лаві момант!", арганізаванага Беларускай асацыяцыяй журналістаў, стварылі незвычайны фотапраект: адправіліся ў музей-сядзібу Янкі Купалы ў Вязынку, дзе сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ўжо колькі год ладзяць адно з самых відовішчных і прыгожых гуканняў вясны. Фатографы абралі розныя тэмы, якія адлюстроўваюць той ці іншы бок прыгожага вясновага свята. Вашай увазе – вынік іх працы.

Дзеці вясны

Таццяна Ткачова

У кожнай традыцыі існуюць свае маркеры. Гуканне вясны – гэта карагод, птушкі, народны строй, музыкі і, канешне, дзеці. Яны заўсёды шчырыя ў сваіх пачуццях. Таму вельмі цікава сачыць за тым, як змяняецца дзіцячы настрой: усмешка – слязьмі, сур’ёзнасць – здзіўленнем, надзея – ўдумлівасцю.


























Дзяўчыны-птушкі

Руслан Анціпін

Птушкі, якіх майструюць сваімі рукамі ўдзельнікі гукання вясны, мусяць прыцягваць да дрэў і гнёздаў сапраўдных птушак, што вясной вяртаюцца дадому. А разам з птушкамі вяртаеццца і цеплыня, жыццё. Кожная дзяўчына, якая робіць птушку сваімі рукам, робіць гэта па-свойму: форма, матэрыял, колер, нават малюнак. І кожнай дзяўчыне можна падабраць уласцівую толькі ёй птушку, якая найбольш адпавядае настрою і вобразу.



Каця, 10 год



Галіна, выкладчык-філолаг



Наталля, 24 гады, эканаміст, этнограф



Юля, 30 год, культуролаг



Наталля, 31 год, рэжысёр, майстар тэкстылю



Злата, 2 гады, і Наталья – актыўны культурны дзеяч, этнограф



Таццяна, выкладчык-дацэнт БДУ



Анастасія, 34 гады, мастак-манументаліст



Віка, 8 год

Спрадвечныя сімвалы

Вікторыя Герасімава

Зямля, дрэва, птушка, вогнiшча, пах, бубен, свiтка... Называць сiмвалы гукання можна бясконца. У яго столькі ж абліччаў, колькі маладых кветак выглядвае насустрач сонцу – безліч, як шпакоў на раллі і зорак на небе. На ўсіх вясна адна, але і ў кожнага свая. Абуджаецца, прылятае, палае, грае, цвіце і нараджае новае жыццё... Дык якая ж яна у сваіх сімвалах?



































Як нараджаюцца птушкі з мукі і паперы

Алена Ляшкевіч

Птушкі з хлеба, паперы і гліны – неад'емны атрыбут свята, сімвал душ памерлых продкаў, якія ў час гукання вяртаюцца на зямлю. Менавіта птушкі прыносяць на сваіх крылах вясну, адчыняюць вясну і выступаюць ледзь ці не самым важным сімвалам традыцыйнага беларускага гукання.























#instaгуканне

Юлія Шаблоўская

Твой instagram – твой кампактны сусвет. Тут усмешкі, недарэчныя сэлфі і выпадковыя шэдэўры ствараюць рэальную мапу сучаснасці. Гэта сусвет, дзе штослова – адпраўная кропка для нечаканых вандровак і знаёмстваў. Сусвет, дзе ты – унікальная адзінка і творчы погляд. Цікава, а як бы выглядала вязынскае гуканне вясны ў прасторы instagram?






































Цеста любіць рукі

Валянцін Міхальцоў

Вясна прылятае на крылах птушак – верылі нашыя продкі. Калі не вернуцца яны з цеплага выраю, не скончыцца зіма. Каб птушкі вярталіся хутчэй, дзяўчыны пякуць салодкае печыва ў выглядзе маленькай ластаўкі. Як працягнуць старадаўнюю традыцыю на сучаснай вароўні, ведае спадарыня Марына, якая прыгатавала сотню салодкіх ластавак да свята.



"У мінулым годзе я выразала нажом кожную птушачку – гэта памерці можна! Зараз наш майстар зрабіў адмысловую форму адпаведна старажытным малюнкам".



"Кефір, мука, соль, цукар, ды крыху соды – рацэпт вельмі просты. "Тут няма яйка, таму гэтае печыва атрымоўваецца постным", – распавядае Марына. Сабекошт інгрыдыентаў – каля 50 тысяч рублеў.



"Гэты рэцэпт я знайшла на сайце Веткаўскага этнаграфічнага музею. Раней, канешне, не на кефіры гатавалі – бралі малочную сыроватку. Але з кефірам смачней!"



"Цеста любіць рукі! Ды мяшаць трэба так, каб лоб узмакрэў! Мяне бабуля так вучыла!"



"Я дазналася пра гуканне вясны толькі ва універсітэце, калі пазнаемілася з сябрамі студэнтскага этнаграфічнага таварыства. На маей радзіме, у Рэчыцы, гэтае свята не адзначаюць".









Пасыпаем цукрам, робім вочка з грэчневай крупінкі ды адправляем у разагрэтую да 200 градусаў духоўку.



20 хвілін, ды гатова! Частуемся!

Гукальны фэшн

Вікторыя Сінчыліна

Вопратка, як і астатнія сімвалы гукання вясны, неад'емны элемент старажытнай традыцыі. Тыя, хто ставіцца да падрыхтоўкі гукання сур'езна, старанна рэканструююць традыцыйны беларускі строй, каб адпавядаць традыцыі, прасторы, самаадчуванню. Тыя, хто наведвае гуканне раз на год каб пабавіць час, таксама імкнуцца дадаць у свой паўсядзенны строй народны элемент. А хто дабіраецца да гукання ў "гарадской" вопратцы, шукаюць элементы касцюму, якія можна набыць проста на гуканні.



Аляксандра, 25 год. Мінск. Сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.



Даня, 20 год. Збіраўся ў вандроўку і зайшоў на свята.



Васіль и Наста, Мінск



Васіль, 66 год. Бывае на свяце рэдка. Гэтым разам прыехаў з кампаніяй сяброў з Мінска.



Ягор і Ганна. Завіталі на гуканне з Мінска. Ягор на свяце не ў першы раз. Цікавіцца электроннай музыкай, але таксама грае на дудзе. Аню на гуканне запрасіў для знаёмства з народнай традыцыяй.



Наталля і Лакуша, Маладзечна. Прыязджае на гуканне кожны год з дзяцінства і кожны раз адкрывае для сябе нешта новае.



Аляксей, 35 год. Прыехаў у Вязынку з сям'ёй з Вілейкі. На гуканні не ўпершыню, але першы раз у традыцыйнай кашулі.



Ірына, Мінск



Алена, 24 гады. Першы раз не толькі ў Вязынцы, але і на Беларусі. Сюды прыехала з Пецярбурга.



Віка, 8 гадоў. Прыехала з Міханавічаў каб спяваць "вяснянкі" разам з сваім фолк-гуртком



Даша, 12 год, і Саша,11 год, з сабачкам па мянушцы Барон. Дзяўчаты з Вязынкі і таму наведваюць музей-сядзібу Янкі Купалы практычна кожны дзень.

Што на гуканне смачна есці

Марына Кандрацьева

На Беларусі не існуе свята ці традыцыі без кулінарнага дадатку. На гуканні ключавая фігура свята – птушка. У некаторых рэгіёнах Беларусі іх называюць "Бусько" або "буськовы лапы". Для падрыхтоўкі такіх птушачак цеста робяць самае простае – толькі мука, вада і соль. Аднак свята сустракалі не только птушкамі. Рознакаляровыя цукеркі, бліны з творагам, бліны з капустай, шарыкі з сухафруктаў, арахісу, ільну, пірагі з капустай і морквай, цукровыя пеўнічкі, мачоныя яблыкі… Няхай сабе і постныя, але ж такія смачныя пачастункі. Асабліва пасля скокаў на свежым паветры!









Сяргей напярэдадні свята напёк лімонных кексаў і печыва-птушак. Аўтарскі рэцэпт пакінуў у сакрэце.






Вольга нарабіла цукровых пеўнічкаў






Ніна Іванаўна прыехала с Брэсцкай вобласці. Яна разам з усёй сям'ёй прыгатавала да свята не менш пятнаццаці вегетарыянскіх страў, якія можна было пакаштаваць на гуканні.



Мачоныя яблыкі



Аляксандра напярэдадні свята напекла смачных птушак


Танцы з бубнам і не толькі

Таццяна Русаковіч

Гук – фізічная з'ява, якую чалавек з дапамогай голасу і інструмантаў навучыўся рабіць магічна-прыгожай.

Галоўныя гукі, якімі спрадвек клікалі, зазывалі вясну, – акапэльныя спевы, дзявочыя галасы, якія даносіліся з самых вясокіх пагоркаў. Ёсць і яшчэ адны, не менш значныя гукі аўтэнтычных музычных інструментаў. Сёлета разам з дзяўчатамі ў народных строях вясну гукалі чатыры скрыпкі, двое цымбал, басэтля, два бубны, гармонік, дзве дудачкі, акарына і безліч свісцёлак.

Гапак, Акулiна, Каханачка, Полькi, Мазурка, Марш, Лысы, Нарэчанька зь Яблычкам, Падыспан, Матлёт, Лявонiха... Як люд скакаў вы дакладна бачылі. А ці разгледзелі магію музыкаў?
































Тытульны фотаздымак – Іван Кулажэнка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны фотапраект вырашылі зладзіць удзельнікі фотакурсаў "Лаві момант!", арганізаваных Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Дзевяць гісторый пра гуканне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика