Брытанскі панк-гурт The Exploited адмовіліся граць на фестывалі "Захід" праз Brutto
02.06.2015 11:32
—
Новости Культуры
|
Брытанскі панк-рок-гурт The Exploited адмовіўся выступаць на фестывалі "Захід" з-за ўдзелу ў ім беларускага гурта Сяргея Міхалка Brutto. Пра адмову паведамілі арганізатары ўкраінскага фестывалю "Захід".
"Кепскія навіны для вас. Гурт сказаў адмяніць канцэрт. Прычына — яны не хочуць граць не фестывале разам з Brutto", — пішуць арганізатары фэста і дадаюць, што не разумеюць рэальных прычын і ўжо шукаюць замену брытанскім музыкам. Лідар гурта The Exploited Уоцці Б'юкэн патлумачыў, што ім распавялі шмат кепскага пра беларускі калектыў: — Прабачце, але мы атрымалі столькі лайна, дасланага нам пра гэты гурт, і я бачыў відэа на Ютубе, дзе яны здзекуюцца са старога чалавека, таму мы не можам граць на гэтым канцэрце. Мы гатовыя граць у наступным годзе для вас. Прабачце за гэта. Пра якое відэа з удзелам гурта Brutto ідзе гаворка, незразумела. Brutto пракаментавалі адмову The Exploited граць на фестывалі "Захід". Кароткі каментар даў прадзюсар Brutto Антон Азізбекян: "Нам прыемна, што эксплоітэд нас сасц*лі". Фестываль "Захід" пройдзе сёлета ў Львоўскай вобласці 14-16 жніўня. У ім прымуць удзел гурты ILL NIÑO, Brutto, Браты Гадзюкіны, Гайдамакі, Бумбокс, Жадан, Matisyahu, Dead by April, Onuka і O.Torvald. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар гурта The Exploited Уоцці Б'юкэн патлумачыў, што ім распавялі шмат кепскага пра беларускі калектыў |
|