Vuraj дае адзіны летні канцэрт у Мінску разам з Пятром Клюевым. 21.by

Vuraj дае адзіны летні канцэрт у Мінску разам з Пятром Клюевым

24.07.2015 12:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фіналіст конкурсу "Заспявай 2.0" Пятро Клюеў выступіць 24 ліпеня на тэрасе кафэ Chill Out на плошчы Свабоды, 4. Яго падтрымае гурт Vuraj. Канцэрт будзе скла дацца з дзвюх частак. Спачатку – гадзінны сэт Пятра Клюева, дзе ён выканае ўласныя песні, а таксама конкурсную "Амплітуду смеласці" на верш Рыгора Барадуліна. А далей – напоўнены вобразамі беларускага фальклору выступ гурта Vuraj.

Пяшчотнымі песнямі пад акампанімент фартэпіяна Пятро адкрые канцэрт. Ён пачынаў кар’еру як класічны піяніст амаль 10 гадоў таму. Падчас вучобы ў Еўропе вырашыў заняцца эстраднай музыкай. У Аўстрыі заснаваў гурт "Кіфа". Потым выступаў сольна, а таксама з гуртом Stop Time. Першы яго альбом "For All Friends" выйшаў у 2008 годзе, другі – беларускамоўны "Што такое быць чалавекам" у 2011-м. Пятро актыўна канцэртуе – ён даў больш за тры сотні канцэртаў па ўсёй Еўропе і адразу пасля мінскага канцэрту выпраўляецца з гастролямі ў Еўропу.

Аўдыё конкурснай песні Пятра Клюева "Амплітуда смеласці":



Кульмінацыяй вечара стане выступ гурта Vuraj, прасякнуты экспрэсіяй ды ўласнай трактоўкай народнага матэрыялу, якая дапамагае слухачу адкрыць сусвет пад назваю "фальклор".

"На канцэрце мы з'явімся ў новым "палепшаным" складзе і наогул з іншым гучаннем. З намі разам пачынае граць вельмі таленавіты і прафесійны баяніст Аляксандар Ясінскі, – кажа лідар гурта Сяргей Доўгушаў. – Улетку ў нас запланавана шмат канцэртаў па розныx гарадаx Беларусі і толькі адзіны выступ у Мінску, 24 ліпеня. У гэты дзень упершыню адбудзецца прэм'ера некалькіx песень з нашай новай палескай праграмы".

На сёння галоўнае месца ў творчасці калектыва займаюць песні, сабраныя ў экспедыцыях і вандроўках ды пераапрацаваны згодна з уласным бачаннем музыкаў. Vuraj таленавіта эксперыментуе са стылем, шукае новыя вобразы і спосабы выканання. Пэўна, менавіта таму альбом Rajok быў прызнаны найлепшым беларускім фолк-альбомам 2014 году па версіі Experty.by.

Аўдыё альбому гурта Vuraj:



Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу "Заспявай 2.0", які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд "Вяртанне" пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Прызавы фонд конкурсу складае 1 тыс еўра.

24.07. Тэраса кавярні "Chill-Out" (плошча Свабоды, 4). Пятро Клюеў пры падтрымцы Vuraj Толькі 50 месцаў! Інфалінія: +375296872093.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24.07. Тэраса кавярні "Chill-Out" (плошча Свабоды, 4). Пятро Клюеў пры падтрымцы Vuraj.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика