Аліна Арлова прадстала ў Менску кружэлку «88» (фотарэпартаж)
28.09.2015 08:53
—
Новости Культуры
| 21.by
Источник материала: 21.by Увечары 27 верасня мінскі клуб «Re:public» сабраў вялікую колькасць аматараў якаснай індзі-музыкі: да нас з прэзентацыяй новага альбома завітала літоўская спявачка Аліна Арлова. Кружэлка «88», якую музычныя крытыкі ўжо класіфікавалі як «барока-поп», стала пачаткам новага этапу ў творчасці Аліны – спявачка адмовілася ад ранейшага акустычнага гучання на карысць электроннага. У гэтым ёй дапамагаюць гітарыст Аўрымас Друкас і барабаншчык Адас Гецэвічус. На канцэрце, дарэчы, Аліна выканала і старыя песні, якія публіка сустрэла так жа цёпла, як і новыя.
Па традыцыі Арлова выступіла з кампазіцыямі на трох мовах: літоўскай, рускай і ангельскай, а на «біс» праспявала сваю інтэрпрэтацыю хіта «Люби меня, люби» гурта «Отпетые мошенники» . Публіка доўга не хацела адпускаць артыстку са сцэны, і гэта цалкам зразумела: ёсць і ў самой Аліне Арловай, і ў яе творчасці нешта гіпнатычнае, шаманскае і абсалютна шчырае. За гэта яе і любяць – з танцпляцу неаднаразова крычалі: «Аліна, ты лепшая!». Складана не пагадзіцца. Аўтар: Дар’яна Дабранская; фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 27 верасня мінскі клуб «Re:public» сабраў вялікую колькасць аматараў якаснай індзі-музыкі: да нас з прэзентацыяй новага альбома завітала літоўская спявачка Аліна Арлова. Кружэлка «88», якую музычныя крытыкі ўжо класіфікавалі як «барока-поп», стала пачаткам новага этапу ў творчасці Аліны – спявачка адмовілася ад ранейшага акустычнага гучання на карысць электроннага. У гэтым ёй дапамагаюць гітарыст Аўрымас Друкас і барабаншчык Адас Гецэвічус. На канцэрце, дарэчы, Аліна выканала і старыя песні, якія публіка сустрэла так жа цёпла, як і новыя.
|
|