Алег Хаменка сабраў 93 беларускія казкі ў прыкладанне да iPad. 21.by

Алег Хаменка сабраў 93 беларускія казкі ў прыкладанне да iPad

09.10.2015 12:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка прадставіў «Казкі Беларусі» — прыкладанне для айфонаў і айпэдаў, якое скдажзена з беларускіх казак, якія Хаменка сабраў падчас сваіх этнаграфічных падарожжаў па краіне.



Сюжэт у народных гісторыях самы розны. Казкі для дарослых маюць эратычны падтэкст ці распавядаюць пра п’яных папоў, таму яны вылучаны ў асобны раздзел.

“Хай спачатку бацькі прачытаюць гэтыя казкі і самі вырашаць, ці гатовыя іх дзеці пачуць такое. Але ўсе казкі народныя, і калісьці іх распавядалі малым”, — кажа Алег Хаменка.

Па яго словах, усе народныя творы, што трапілі ў прыкладанне, не вучаць чамусьці канкрэтнаму, а ствараюць прастору для разважанняў, каб чытачы ці слухачы самі вырашылі, што яны для сябе знайшлі ў казцы.

У краўндфандынгавай кампаніі праекту прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. 30 мільёнаў рублёў атрымалася назбіраць за тры месяцы, і цяпер менш чым за даляр тут можна прыдбаць вынік дзесяцігадовых этнаграфічных пошукаў Хаменкі.



“Кніжкі беларускіх казак ёсць, але вы б бачылі, якія гэта тыражы. Сучасных казак шмат, але гэта не тыя сюжэты і не тая пабудова. Калі гісторыя ідзе пра матылёчка, што паляцеў да сонейка і пасябраваў са страказой — гэта зусім не тое, што я чуў ад людзей у вёсках. А народныя казкі — яны напружаныя, жорсткія, недзе падобныя на анекдоты, прыдумаць такое ўвогуле немагчыма”, — распавядае Хаменка.

Ён таксама распавёў пра ўласны кагнеціўны дысананс: “Нядаўна расшыфроўваў казку і рагатаў з яе ўголас. Гаворка ідзе пра тое, як едзе Цмок па масту, з-пад якога выскоквае Іван і загадвае біцца насмерць. Цмок угаворвае хлопца мірыцца, а той стаіць на сваім. Тады Цмок кажа: “А што ты такі дзерзкі? Раней прыязджалі, то былі спакайнейшыя”. І мне падаецца нерэальным знайсці такую фразу ў іншых казках свету, а ў нашых ёсць”.



Усе казкі агучыў сам Алег Хаменка, а музычна аздобіў яго гурт “Палац”. Творы падзеленыя на пяць раздзелаў: для дзетак, пра жыццё, пра жывёл, для дарослых і чарадзейныя казкі. Такі фармат дужа зручны для тых, хто глядзіць на свет праз манітор планшэта ці смартфона.

“Кніжкі зараз мала хто чытае, перавесці ўсё гэта ў мультфільмы — дорага. Ды і пяць мільёнаў даляраў на такую справу не дадуць”, — адзначае Хаменка.

Ён падкрэсліў, што народная творчасць — гэта не стырыльныя ўмовы выхавання паслухмяных дзетак, бо там бывае і грубасць, бываюць рэзкія выразы і страшныя рэчы: “Але мне падаецца, дзяцей не варта хаваць ад усяго на свеце. Мы ў дзяцінстве адзін аднаму распавядалі вельмі страшныя гісторыі. Гэта з-за таго, што нам не хапала такіх эмоцый, а яны ў народных казках ёсць”.



Па словах Хаменкі, беларускія казкі варта перакласці на іншыя мовы, каб людзі па ўсім свеце маглі даведацца пра нашу краіну: “Красная Шапачка — гэта наш родны чалавек, а яна ж немка. Ці той жа Чыпаліна ці Татошка. Такія героі пазбаўляюць ксенафобіі. Глядзіш на тых арабаў і думаеш, гэта ж наш Алі-Баба. Роднымі ўсе становяцца”.



На прэзентацыі Хаменка прачытаў некаторыя казкі, што не вайшлі ў праект. Ён прызнаўся, што адабраць 93 творы было складана, бо кожны з іх непаўторны, мае сваю атмасферу і нечаканы сюжэт. “ Я сам збіраў казкі, а да мяне зрабілі вялізарную працу этнографы. І гэта ўсё назапашанае ляжыць, як той скарб, а ім мала хто карыстаецца”, — бядуе Хаменка.



Зараз праект працуе толькі для “яблак”. У хуткім часе з’явіцца аналаг і для іншых платформ. Таксама працягнецца і праца па актуалізацыі беларускіх народных моўных скарбаў. Як распавядае Хаменка, на ангельскую мову перакладаць творы нашай краіны будут ірландцы.



Марыя ГРЫЦ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Казкі бываюць з такімі паваротамі, якія і наўмысна не прыдумае дарослы чалавек”…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика