"Мова TUT" адзначыла юбілеі Петруся Броўкі і Міхала Агінскага
17.10.2015 08:36
—
Новости Культуры
|
Юбілеі двух знаных беларусаў адсвяткавалі ў аўторак удзельнікі клуба аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT». Нагодаю для сустрэчы сталі 110-годдзе паэта Пятруся Броўкі і 250-годдзе дзяржаўнага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Адзначалі весела і шумна, пра тое і нашая справаздача.
Тыя, хто сабраўся на святкаванне. Твары Клуба… … і сталейшыя, і маладзейшыя. Ініцыятары і ўдзельнікі праекта «250» да юбілея Міхала Клеафаса Агінскага. Злева направа: Вольга Мжэльская, рэжысёр Максім Сіры, прадусар праекта «250» Андрэй Ісачэнка, паэт і музыка Алесь Плотка. Мастак Алег Драбышэўскі, які і намаляваў карціну па матывах Агінскага, і прынёс фотаздымкі са святкавання юбілея ў сядзібе ў Залессі, дзе жыў кампазітар. На сустрэчу быў запрошаны і музыка Зміцер Вайцюшкевіч, каб развучыць знакаміты «Паланэз». ![]() Наведнікі развучваюць тэкст «Паланэза». А «назіральнікі» назіраюць за працэсам. Зміцер Вайцюшкевіч. Мініканцэрт па сучаснай звычцы здымалі і на мабільныя. А музыка спяваў. Маленькі танцор Клуба. Наступная сустрэча Клуба «Мова TUT» адбудзецца 27 кастрычніка. У нас пройдзе паэтычная вечарына, у межах якой маладая паэтка Кацярына Моссэ прэзентуе музычна-паэтычны кліп, а таксама адбудзецца выступ Алеся Плоткі і Ўлада Бубна. Калі вы пішаце вершы па-беларуску і хочаце прэзентаваць іх на нашай сустрэчы, дасылайце заяўку на адрас
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзначалі весела і шумна, пра тое і нашая справаздача. |
|