"Мова TUT" запрашае на паэтычную вечарыну і да выступу з уласнымі вершамі
21.10.2015 17:20
—
Новости Культуры
|
Клуб «Мова TUT» запрашае на чарговую сустрэчу. Яна будзе паэтычнай, і яе героем можа стаць кожны, хто мае хоць бы адзін верш уласнага сачынення. У аўторак, 27 кастрычніка адначасова з прэзентацыяй музычна-паэтычнага кліпа «Белая калёна ў чорнай залі» маладой паэткі Кацярыны Моссэ і на адной сцэне з дуэтам паэта Алеся Плоткі і электроншчыка Ўлада Бубна можна прэзентаваць свае вершы. Даўно не бачылі ўжывую спалучэння музыкі і паэзіі, але не ў песеннай форме? Вам — да нас. А калі вы хочаце прэзентаваць сваю паэтычную творчасць, вам таксама да нас. Толькі паведамьце пра свой намер да прэзентацыі праз электронны адрас Сустрэнемся, а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT 27 кастрычніка (БЦ «Амега Таўэр», праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх, ст.м. Міхалова). Прыходзьце з дзеткамі! Імі заапекуюцца выхавацелі сямейнага
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адначасова з прэзентацыяй музычна-паэтычнага кліпа "Белая калёна ў чорнай залі" маладой паэткі Кацярыны Моссэ і на адной сцэне з дуэтам паэта Алеся Плоткі і...
|
|