"Навука па-беларуску" запрашае разам правесці колькі эксперыментаў у чацвер
17.12.2015 07:40
—
Новости Культуры
|
Напрыклад, ці ведае хто-небудзь, што такое кумуляцыйны эфект ці кінематычная вадкасць? А як самому зрабіць папяровы бумеранг ці самы просты фотаапарат? Пра ўсё гэта і пойдзе гаворка, а таксама пра галаграму і храматаграму. А каб замацаваць пройдзеныя раней тэмы па механіцы, можна будзе спачатку парашаць задачы, а потым ужо пагуляць і атрымаць чароўныя яблыкі. Эксперыменты і цікавосткі ў гэты раз падрыхтуе навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Рыгор Русецкі. Чакаем усіх у чацвер, 17 снежня, у Галерэі TUT.BY, а 19 гадзіне (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Прыходзьце, будзем адкрываць дзівосны свет навукі разам! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А як самому зрабіць папяровы бумеранг ці самы просты фотаапарат? Пра ўсё гэта і пойдзе гаворка, а таксама пра галаграму і храматаграму. |
|