Калядны настрой: песні і танцы на "Мове TUT"
27.12.2015 12:40
—
Новости Культуры
|
Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» вялікай забаўляльнай сустрэчай напярэдадні Калядаў завяршыў год і падрыхтаваўся да змены фармату існавання. Зараджалі пазітывам, вучылі песням і танцам сябры Клуба —
Кіраўнічка абодвух праектаў Вікторыя Міхно настойвала на тым, каб у спевах аўдыторыі з’явіўся драйв, і ўдзельнікі сустрэчы з ахвотаю здабывалі неабходны ўзровень драйву з уласных галасоў. Цяпер кожны з іх падрыхтаваны да Калядаў і можа выпраўляцца па суседзях і знаёмцах з каляднымі песнямі. І пакуль дарослыя вучылі калядкі ды танчылі, малыя былі занятыя развіваючымі гульнямі. Адмысловую праграму падрыхтавалі выкладчыкі
Ад студзеня аматараў беларускай мовы мы запросім на сустрэчы «Папулярная навука па-беларускую» ад каманды праекта «Знайдзі сваіх», на пасяджэнні клуба аматараў гісторыі Мінска ад грамадскага аб’яднання «Гісторыка», а таксама на дыскусіі па важных для кожнага тэмах. Сачыце за анонсамі! А пакуль «Мова TUT» дзякуе ўсім сябрам і партнёрам, з якімі мы разам прайшлі праз 2015-ы, і жадае цёплых святаў! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад студзеня аматараў беларускай мовы мы запросім на сустрэчы "Папулярная навука па-беларускую" ад каманды праекта "Знайдзі сваіх", на пасяджэнні клуба аматараў... |
|