Фотафакт. У Пінску з'явіўся прыпынак з Мулявіным, Багдановічам і Шамякіным
14.01.2016 09:28
—
Новости Культуры
|
На новым аўтобусным прыпынку наклеілі выявы Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча і Івана Шамякіна. Адна з пінскіх рэкламных кампаній працягвае сваю акцыю па усталёўцы ў горадзе аўтобусных прыпынкаў новага дызайну. Месяц таму абноўлены прыпынак з’явіўся на вуліцы Цэнтральнай, каля дзіцячай бальніцы. На днях новая канструкцыя ўпрыгожыла плошчу Кірава. Гэтым разам фірма здзівіла пінчукоў неардынарным падыходам. На рэкламных стэндах навеса з’явіліся выявы Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча і Івана Шамякіна, а таксама будынка пінскай канцэрнай залы. На партрэтах дзеячаў культуры ёсць біяграфічныя даведкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з пінскіх рэкламных кампаній працягвае сваю акцыю па усталёўцы ў горадзе аўтобусных прыпынкаў новага дызайну. |
|