19 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылося святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.
Прагучалі творы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У мерапрыемстве, арганізаваным сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, узялі ўдзел кіраўніцтва МЗС, шэрагу дыпламатычных місій, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
У тым ліку вершы Купалы чыталі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха.