Конкурс TUT: прачытай верш на мове, здымі на відэа і атрымай тры дзясяткі кніг!
21.02.2016 08:36
—
Новости Культуры
|
Шаноўныя сябры! У Дзень роднай мовы TUT.BY разам з выдавецтвам « Што патрэбна для ўдзелу Прачытайце верш ці кавалак прозы па-беларуску, здыміце гэтае выкананне на відэа (самі ці папрасіце блізкіх ці сяброў). Відэа альбо спасылку на яго дашліце нам на Якія абмежаванні Ваш тэкст не павінен змяшчаць абразлівых словаў і выразаў, прыніжаць чыюсьці годнасць. Відэа не павінна быць больш за 3 хвіліны. Што чытаць і колькі можа быць удзельнікаў Вы можаце прачытаць любы тэкст на беларускай мове, нават уласнага сачынення, можаце прачытаць яго разам з сябрамі — важна зрабіць гэта шчыра і з душой. На працягу месяца мы будзем збіраць вашую творчасць, а пасля прагаласуем за лепшае выкананне твора на беларускай мове. Які прыз Пераможца атрымае поўны збор твораў кніжнай серыі «Мая Беларуская Кнiга» выдавецтва «Папуры». Сёння гэта больш за тры дзясяткі кніг — серыя ахоплівае адну з лепшых частак беларускай класікі, пачынаючы ад старажытных легенд, народных казак, твораў класікаў (як хрэстаматыйных, так і незаслужана забытых) і заканчваючы працамі сучасных пісьменнікаў. На працягу 2 гадоў у выдавецтве працавалі над праектам разам з такімі знакамітымі складальнікамі, як Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Леанід Баршчэўскі, Міхась Тычына і Уладзімір Сіўчыкаў. І зрабілі ўсё магчымае, каб выпусціць якасныя кнігі.
Чакаем на ваш удзел. Далучайцеся да роднай культуры! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзень роднай мовы TUT.BY разам з выдавецтвам "Папуры" распачынае цудоўны конкурс за каштоўны прыз!
|
|