Народнаму артысту Беларусі Мікалаю Кірычэнка 16 сакавіка споўніцца 70 год. 21.by

Народнаму артысту Беларусі Мікалаю Кірычэнка 16 сакавіка споўніцца 70 год

15.03.2016 15:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Народнаму артысту Беларусі Мікалаю Кірычэнка 16 сакавіка споўніцца 70 год. Свой юбілей артыст адзначыць на сцэне — у дзень яго народзінаў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца паказ спектакля “Вечар”.

Николай Кириченко


У Купалаўскім тэатры Мікалай Кірычэнка служыць 45 год. Шмат гадоў выкладае акцёрскае майстэрства ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе выхаваў ужо некалькі пакаленняў маладых артыстаў, якія сёння працуюць у тэатрах па ўсёй Беларусі.

Амаль кожны вечар Мікалай Кірычэнка выходзіць на сцэну да гледачоў у розных спектаклях бягучага рэпертуару: “Чорная панна Нясвіжа” (Мнішак), “Вяселле” (Харлампій Спірыдонавіч Дымба), “Не мой” (маёр МГБ), “Ноч на Каляды” (Кум), “Лістапад. Андэрсен” (Яша), “Пан Тадэвуш” (Падкаморы), “Дон Жуан” (Жабрак), “Антыгона” (Крэонт).

Зараз артыст заняты ў рэпетыцыях двух новых спектакляў: “Дзве душы” Максіма Гарэцкага ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна і “Каханне як мілітарызм” Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Дзмітрыя Цішко.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народнаму артысту Беларусі Мікалаю Кірычэнка 16 сакавіка споўніцца 70 год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика