Нягледзячы на трагічныя аставіны, Лявон Вольскі працягвае працу над новым альбомам. 21.by

Нягледзячы на трагічныя аставіны, Лявон Вольскі працягвае працу над новым альбомам

06.04.2016 15:16 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага. Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона давесці справу да лагічнага фіналу.

"Краўдфандынг — адзін з апошніх праектаў Анечкі. Яна нават чула частку песень з будучай плыткі. Мы мусілі запусціць кампанію на некалькі тыдняў раней, але пакуль дарабілі сайт, пакуль вырашылі ўсе тэхнічныя пытанні, Анечка акурат патрапіла ў лякарню. Менавіта праз тое, што гэта праект, над якім яна працавала даволі доўга, які яна вельмі хацела здзейсніць, мы вырашылі нічога не спыняць… — кажа Лявон Вольскі. — Прыняць тое, што здарылася з ёй, вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне зараз складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе".




Дыск мае стаць працягам паспяховага альбома "Грамадазнаўства" (2014). Як і першая частка, ён будзе запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. На гэты момант сабрана 60% неабходных сродкаў. Зрабіць свой унёсак можна праз сайт www.lavonvolski.com.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика