Ці захоўваць старыя могілкі ў Мінску і як? Прыходзьце абмеркаваць у Галерэю TUT.BY
18.05.2016 11:56
—
Новости Культуры
|
Клуб аматараў гісторыі Мінска запрашае да абмеркавання важнай для кожнага і вельмі рэзананснай тэмы пра старыя могілкі сталіцы. Ці захоўваць і як тое зрабіць, — абмеркаванне гэтых тэмаў пройдзе ў чацвер, 19 траўня ў Галерэі TUT.BY. Запрашаюць усіх неабыякавых.
Не прайшло і тыдня пасля вялікага свята памінання памерлых — Радаўніцы, калі мы ўсе імкнуліся аддаць даніну памяці продкам, узгадаць сваіх памерлых родзічаў, блізкіх, сяброў, як Мінск ускалынула навіна пра канчатковае зруйнаванне былых Знакамітыя некропалі Парыжа, Рыма, Вільнюса, Санкт-Пецярбурга і іншых сусветна вядомых гарадоў даўно з’яўляюцца часткамі нават экскурсійных' маршрутаў, сведчаннямі памяці пра былое. Музеефікацыя старых могілак і ўключэнне іх прасторы ў жыццё горада — надзённая праблема ва многіх краінах свету. Мінск не выключэнне, пра што сведчыць сапраўдны бум публікацый аб гарадскіх некропалях апошнім часам. Аб культуралагічных аспектах сучасных урбаністычных падыходаў да ўключэння некропаляў ў жыццё сучаснага горада раскажа куратар Галерэі TUT.BY мастацтвазнаўца Таццяна Бембель напачатку пасяджэння «Клуба гісторыі Мінска». На сённяшні дзень у Мінску афіцыйна зарэгістравана 19 могілак. Тыя могілкі, што зараз мы бачым у нашай сталіцы — далёка не ўсе, якія існуюць, існавалі… Мы ходзім па зямлі і часцей за ўсё не ведаем, што там, пад нашымі нагамі.Тапографа-храналагічны аналіз пагостаў Мінска з канца ХІІІ - да пачатку ХХ стагоддзя правядзе вядомы гісторык і краязнаўца Іван Сацукевіч. Без абмежаванняў зараз у Мінску дзейнічаюць толькі Заходнія могілкі. Дзейнічаюць з абмежаваннямі - 17 (сярод якіх Паўночныя, Лошыца, вядомая ўсім Кальварыя і г. д.). У былыя часы месцы пахаванняў ствараліся на ўскраінах горада, але горад паступова разрастаецца і паглынае могілкі ў сваю прастору, дадаючы ім новыя сэнсы, змушаючы нават статычнае існаваць у новым фармаце. На большасці гэтых могілак ужо не хаваюць. Яны стаяць помнікамі гісторыі і сваёй эпохі. На гэтых могілках ляжаць людзі, якія былі часткай нашага горада. Хто яны? Ці памятаюць іх сёння? Шпацыр па малавядомых могілках Мінска (Козыраўскіх, Чарнігаўскіх, Чырвоная Слабада) з паказам «цікавых магіл» правядзе славуты краязнаўца Вадзім Зелянкоў. Пасля грунтоўных выступаў экспертаў Клуба будзе закрануць і практычныя аспекты захавання гарадскіх могілак у належным выглядзе. Гэта сур’ёзнае этычнае, сацыяльнае і адміністрацыйнае пытанне. Пакуль ёсць каму наведваць — могілкі чыстыя, маюць адносна эстэтычны выгляд. Але, як і ўсё ў нашым жыцці, могілкі таксама праходзяць кола ад стварэння да росквіту і будучага заняпаду. Добра, калі ўсе, каго неабходна памянуць, пахаваны недзе побач, калі не прыходзіцца ладзіць сапраўднае міжмогілкавае падарожжа. Як вырашаецца праблема кінутых могілак з пункту гледжання этыкі ў спалучэнні з ідэямі стратэгіі развіцця горада? Аб гэтым таксама паразважаем на пасяджэнні ў адкрытай дыскусіі. Пытанні, пажаданні, прапановы папярэдне можна ўзгадніць з каардынатарам сустрэчаў Клуба гісторыі Мінску — Таццянай Пятровай: +375 29 976 30 82. Прыходзьце 19 мая 2016 г. у 19.00 у Галерэю TUT.BY, будзем вывучаць гісторыю нашай сталіцы разам. Уваход вольны! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клуб аматараў гісторыі Мінска запрашае да абмеркавання важнай для кожнага і вельмі рэзананснай тэмы пра старыя могілкі сталіцы. Ці захоўваць і як тое зрабіць, -...
|
|